Мастацтва (часопіс)

беларускі часопіс
(Перанакіравана з «Мастацтва Беларусі (часопіс)»)

«Мастацтва» — ілюстраваны часопіс. Штомесячнае грамадзка-асьветніцкае выданьне Міністэрства культуры, Дзяржаўнага камітэту па кінэматаграфіі, Беларускага саюзу мастакоў, Беларускага саюзу кампазытараў, Беларускага саюзу кінэматаграфістаў і Беларускага саюзу тэатральных дзеячаў пра выяўленчае мастацтва, фатаграфію, музыку, тэатар, кінамастацтва.

«Мастацтва»
Пэрыядычнасьць штомесяц
Краіна Беларусь
Адрас Праспэкт Незалежнасьці, 77, Менск
Заснавальнік Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Выдавец Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва»
Галоўны рэдактар Вераніка Клютчэня (2022)
Дата заснаваньня студзень 1983
Мова беларуская
Аб’ём 52
Наклад 2000 (2012)
ISSN 0208-2551
Афіцыйны сайт kultura-info.by/contacts…

Гісторыя

рэдагаваць

Аналітычна-асьветніцкі часопіс па пытаньнях тэорыі, гісторыі й практыкі нацыянальнага й сусьветнага мастацтва выдаецца з 1983 году ў Менску на беларускай мове. Да 1992 называўся «Мастацтва Беларусі».

Публікуе матэрыялы па пытаньнях эстэтыкі, тэорыі й гісторыі беларускага мастацтва, мастацкай спадчыны, асьвятляе разьвіцьцё сучаснага прафэсійнага, народнага й самадзейнага мастацтва, творчасьць дзеячаў мастацтва ў Беларусі, а таксама культурнае жыцьцё й творчасьць беларусаў замежжа й нацыянальных меншасьцей на Беларусі. Вядзе хроніку мастацкага жыцьця рэспублікі, публікуе рэцэнзіі на новыя кнігі па мастацтву.

Узнагароды

рэдагаваць

Пераможца ІІ і V нацыянальных конкурсаў друкаваных СМІ «Залатая літара» (2006, 2009)

Галоўныя рэдактары

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць