Яўген Міхайлавіч Сахута (нар. 15 лютага 1945, вёска Вечатарова Стаўпецкага раёну) — беларускі мастацтвазнаўца і этноляг. Доктар мастацтвазнаўства (1996), прафэсар (2004). Старшыня Беларускага саюзу майстроў народнай творчасьці (з 1992), сябра Міжнароднай арганізацыі з народнай творчасьці.

Яўген Сахута

лац. Jaŭhien Sachuta
Дата нараджэньня 15 лютага 1945(1945-02-15) (79 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак мастацтвазнавец, этноляг
Навуковая сфэра мастацтвазнаўства, этналёгія, этнаграфія
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства[d] (1996)
Узнагароды

Біяграфія

рэдагаваць

У 1972 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага пэдагагічнага інстытуту. Працаваў настаўнікам у сярэдняй школе вёскі Залужжа. Паступіў у асьпірантуру Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Акадэміі навук Беларусі, па сканчэньні якой пачаў працаваць у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру, пазьней — вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтру дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

У 1985—1991 гадох быў галоўным рэдактарам часопісу «Мастацтва Беларусі»[1].

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Аўтарам звыш 20 манаграфіяў, а таксама шматлікіх публікацыяў у калектыўных працах, энцыкляпэдычных выданьнях, зборніках, перыёдыцы. Аўтар артыкулаў і адказная асоба ў рэдагаваньні фундамэнтальнай энцыкляпэдыі «Этнаграфія Беларусі» (1989 год), шасьцітомнай энцыкляпэдыі «Культура Беларусі» (2014 год).

Зьвяртае ўвагу на тое, што сярод шматлікіх крыжоў, вырабленых мясцовымі беларускімі майстрамі ў другой палове XIX — пачатку XX стагодзьдзя, няма ніводнага з касой папярочкай[2].

  1. ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 208.
  2. ^ Сахута Я. Беларускае народнае кавальства. — Менск: Беларусь, 2015. С. 110.

Літаратура

рэдагаваць