Старое Масева
Старо́е Масе́ва (па-польску: Stare Masiewo, на мясцовай беларускай гаворцы: Масяво́ Старо́е[2]) — вёска ў Польшчы, разьмешчаная ў Падляскім ваяводзтве, у Гайнаўскім павеце, у гміне Нараўка.
Старое Масева | |
польск. Stare Masiewo | |
Першыя згадкі: | 2 палова 18 ст. |
Былая назва: | Масева Першае, Масева І |
Мясцовая назва: | Масяво Старое |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Нараўка |
Вышыня: | 157 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 73 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-220 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°46′0″ пн. ш. 23°56′0″ у. д. / 52.76667° пн. ш. 23.93333° у. д.Каардынаты: 52°46′0″ пн. ш. 23°56′0″ у. д. / 52.76667° пн. ш. 23.93333° у. д. |
Старое Масева | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вёска мяжуе зь Белавескай пушчай, а побач зь вёскай праходзіць дзяржаўная мяжа з Рэспублікай Белрусь.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Семяноўка[3]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьУжо ў 17 ст. на месцы сёньняшняга Масева існавалі смалярні, у якіх пераапрацоўвалася дрэва на смолу ды калійныя солі. Першыя згадкі пра вёску датуюцца 1780 годам, а з 1796 г. вядомыя прозьвішчы масеўцаў: Бялюкевіч, Бандарук, Філановіч, Галасовіч, Янюк, Кампінскі, Лабінскі, Мораз, Макарэвіч, Анішчук, Бура, Сьцепанюк, Шарынскі ды Вільчак. На пачатку 19 ст. у Масеве ды суседнім Чале(pl) пасяляліся нямецкія асаднікі (пакінулі гэтыя землі ў час Першай суседняй вайны, але сьледам іхняй тут прысутнасьці асталіся лютэранскія могілкі, якія знаходзяцца ў Белавескай пушчы радам з Масевам)[2]. Сьпярша тутэйшыя ўніяцкія, а пасьля праваслаўныя жыхары прыналежалі парафіі ў Ціхаволі, потым да Нараўкі, а з 1957 году да семяноўскай парафіі. У міжваенны пэрыяд Масева прыналежала да гміны Масева з адміністрацыйным цэнтрам у Нараўцы (першапачаткова Белавескага, а пасьля 1922 году Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 534 жыхары (41 каталікоў, 461 праваслаўных, 6 лютэранаў ды 26 габрэяў, усе запісаныя пагалоўна палякамі)[5]. У міжваенны пэрыяд існаваў тут пастарунак паліцыі, школа, пякарня, млын. На пераломе чэрвеня ды ліпеня 1941 году немцы высялілі жыхароў да Белавежы, а вёску зьнішчылі. Старое Масева пачало адбудоўвацца з 1944 году[2]. Пасьляваенны час прынёс рэзкае скарачэньне колькасьці жыхароў, а самая вёска пачала набываць характару дачнага пасёлку.
Ураджэнцы
рэдагаваць- Піліп Мядзьведзь (1889/1890 — 1937), савецкі дзяржаўны дзяяч, удзельнік барацьбы за ўсталяваньне савецкай улады ў БССР і РСФСР
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) — разам з Замошшам. Праверана 7 кастрычніка 2015 г.
- ^ а б в Старое Масева і Новае Масева (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 9 красавіка 2015 2015 г.
- ^ Праваслаўная парафія сьв. Юрыя Пераможцы ў Семяноўцы (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
- ^ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 9 (пол.) Праверана 9 красавіка 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСтарое Масева — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў