Замошша (Падляскае ваяводзтва)
Замо́шша (па-польску: Zamosze, на мясцовай беларускай гаворцы: Замо́шэ[1]) — прысёлак вёскі Старое Масева ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.
Замошша | |
польск. Zamosze | |
Мясцовая назва: | Замошэ |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Нараўка |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-220 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°46′0″ пн. ш. 23°56′0″ у. д. / 52.76667° пн. ш. 23.93333° у. д.Каардынаты: 52°46′0″ пн. ш. 23°56′0″ у. д. / 52.76667° пн. ш. 23.93333° у. д. |
Замошша | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Прысёлак мяжуе зь Белавескай пушчай.
Гісторыя
рэдагавацьУ міжваенны пэрыяд Замошша прыналежала да гміны Масева (адміністрацыя гміны знаходзілася ў Нараўцы) (першапачаткова Белавескага, а пасьля 1922 году Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 33 жыхароў (усе запісаныя пагалоўна палякамі, толькі адзін быў каталіком, апошнія праваслаўнымі)[2]. У час Другай сусьветнай вайны Замошша было зьнішчанае нацыстамі, а жыхары выгнаныя. Пасьля вайны амаль ніхто не вярнуўця на месца, большасьць сёньняшніх пабудоваў прысёлка складаюць домы лясьнікоў.
Зноскі
рэдагаваць- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 226
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 9 (пол.) Праверана 8 красавіка г.