Марыя Вайцяшонак

беларуская пісьменьніца

Марыя Антонаўна Вайцяшонак (1 сьнежня 1940[1], Зьмяінагорск, Алтайскі край) — беларуская пісьменьніца.

Марыя Вайцяшонак
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 1 сьнежня 1940(1940-12-01) (83 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзілася на Алтаі ў сям’і польскага асадніка, высланага ў 1939 ці 1940 годзе з асады Соўчына на Пастаўшчыне[2]. Дакладную дату свайго нараджэньня пісьменьніцы даведалася толькі на восьмым дзясятку гадоў. Да гэтая ў мэтрыцы быў запісаны 1942 год.

Бацька сышоў да іншай жанчыны, а маці рана памерла, таму яна выхоўвалася ў дзіцячых дамах Зьмяінагорску, Масквы, Ракаву, у цёткі Марылі ў вёсцы Грыдзькі. Працавала на Менскім камвольным камбінаце прадзільшчыцай, адначасова вучылася завочна ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце на філялягічным факультэце (скончыла ў 1972 годзе). Працавала ў школах вёсак Боркі, Роўбіцк Пружанскага раёну, Схоліна, Дунілавічы Пастаўскага раёна, у Мядзелі, выхавальніцай дзіцячага саду ў Менску.

З 1974 году на журналісцкай працы ў «Сельской газете», часопісах «Нёман», «Беларусь», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Сябар Саюза пісьменьнікаў СССР з 1990 году.

Творчасьць

рэдагаваць

У друку выступае з 1959 году. Аўтар кнігі нарысаў «Сярод блізкіх людзей» (1988), «Жанчына каля люстэрка», «Сад нявіннасьці» (2002), «Кола», кнігу для дзяцей «Каму расказваюць казкі на два вушкі» (2004), кнігу вершаў «Серпень» (2009). У 2010 годзе выдала кнігу ўспамінаў «Асадніца». Таксама выйшлі яе кнігі«Сонцаварот», «Гняздо агню», «Тварам да зімы», «Альбом для цёткі Марылі» (2020). Выступала таксама з апавяданьнямі і казкамі.


 

Марыя Вайцяшонак — пісьменьніца, якая сама па сабе традыцыя, стыль і мова, яна — вялікая падзея ў нашай літаратуры. Лёгкасьць яе мовы ад паўнаты пачуцьцяў, а паўната пачуцьцяў ад таго, што яна ведае, яшчэ маленькай і адзінокай дзяўчынкаю ў Сыбіры здагадалася, — жыць страшна і ў той жа час цікава. Героі Марыі Вайцяшонак пастаянна пра гэта думаюць. За кожнае сваё слова яна сумленна плоціць.

 

Сьвятлана Алексіевіч, «Мілая Маша, пішы доўга»

Літаратура

рэдагаваць
  • БЭ ў 18 тамах. Т.3, Мн., 1997

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць