Марыяна Шчоткіна
Марыя́на Акіндзі́наўна Шчо́ткіна (нарадзілася 20 лістапада 1958 году, востраў Кільдзін Мурманскай вобласьці РСФСР) — беларуская дзяржаўная дзяячка расейскага паходжаньня, міністар працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (2009—2016).
Марыяна Шчоткіна | |
Міністар працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
4 сьнежня 2009 — 15 сьнежня 2016 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі (да 28 сьнежня 2010), Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Уладзімер Патупчык |
Наступнік: | Валеры Малашка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
20 лістапада 1958 (66 гадоў) Мурманская вобласьць, РСФСР |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Біяграфія
рэдагавацьМарыяна Шчоткіна нарадзілася 20 лістапада 1958 году на востраве Кільдзін Тэрыберскага раёну Мурманскай вобласьці РСФСР.
У 1982 годзе скончыла Ленінградзкі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя А. А. Жданава па спэцыяльнасьці «фізыка», у 2007 годзе — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «дзяржаўнае кіраваньне сацыяльнай сфэрай».
1982—1986 — інжынэр вытворчага аб’яднаньня «Інтэграл», інжынэр Паўночнае філіі Акустычнага інстытуту імя М. Андрэева ў Севераморску.
1986—2003 — настаўніца фізыкі, намесьніца дырэктара школы, дырэктарка школы, начальніца ўправы адукацыі адміністрацыі Фрунзэнскага раёну г. Менску.
2003—2005 — намесьніца кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёну г. Менску.
2005—2007 — старшыня камітэту па працы, занятасьці і сацыяльнай абароне Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту.
З 2007 году намесьніца, першая намесьніца міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
З 4 сьнежня 2009 па 15 сьнежня 2016 году — міністар працы і сацыяльнай абароны Беларусі.
23 чэрвеня 2010 году абраная старшынёй Рады па сацыяльнай палітыцы пры Інтэграцыйным камітэце ЭўрАзЭС[1]. 15 жніўня 2015 году абраная старшынёй Беларускага саюзу жанчын[2]. 24 лютага 2016 году абараніла дысэртацыю на атрыманьне навуковай ступені кандыдата сацыялягічных навук па тэме "Дзяржаўны сацыяльны заказ у арганізацыі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Беларусі: сацыялягічны падыход" (навуковы кіраўнік Сьвятлана Лапіна)[3]. 12 кастрычніка 2016 году абраная намесьніцай старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі[4]. 25 мая 2017 году прызначаная Нацыянальным каардынатарам па дасягненьні мэтаў устойлівага разьвіцьця[5]. 13 лютага 2020 году вызваленая ад пасады Нацыянальнага каардынатара па дасягненьні мэтаў устойлівага разьвіцьця[6].
Замужам, мае сына.
Узнагароды
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Беларусь впервые избрана председательствующей стороной в Совете по социальной политике при Интеграционном Комитете ЕврАзЭС… (рас.) Межстрановое сотрудничество и интеграционные связи. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Праверана 16 верасьня 2010 г.
- ^ Марианна Щёткина последние новости о персоне на сегодня (рас.). TUT.BY.
- ^ Государственный социальный заказ в организации социального обслуживания населения Беларуси: социологический подход: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата социологических наук: специальность 22.00.08 Социология управления / Щёткина Марианна Акиндиновна. - Минск, 2016. - 24 с.
- ^ Міхаіл Мясніковіч перавыбраны старшынёй Савета Рэспублікі. zviazda.by 12 кастрычніка 2016)
- ^ Каментарый да Указа № 181 ад 25 мая 2017 г. Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- ^ Нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця прызначаны Ісачанка. Белтэлерадыёкампанія. (13 лютага 2020).
- ^ Шчоткіна. Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
- ^ Лукашэнка ўручыў узнагароды дэпутатам і сенатарам шостага склікання.(недаступная спасылка) БелТА (5 сьнежня 2019)