Марын Гетальдзіч (па-харвацку: Marin Getaldić; 1568, Дуброўнік — 7 або 8 красавіка 1626 г., тамсама) — харвацкі матэматык і фізык.

Марын Гетальдзіч
па-харвацку: Marin Getaldić
Дата нараджэньня 2 кастрычніка 1568[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 11 красавіка 1626(1626-04-11)[1] (57 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак матэматык, фізык
Навуковая сфэра матэматыка[4] і фізыка[4]

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Быў адным з шасьці дзяцей у шляхетным сямействе. Пачатковую адукацыю атрымаў у родным горадзе. У 1588 годзе становіцца чальцом Вялікай рады Дуброўніцкай рэспубліцы. У 1595 годзе накіроўваецца зь сябарам у Лёндан, з 1597 па 1599 гады знаходзіцца ў Антвэрпэне, дзе навучаецца ў францускага матэматыка Мішэля Куанье і робіць першыя крокі ў навуковых дасьледаваньнях. Пасьля ён накіроўваецца ў Францыю, дзе ў Парыжы сустракае Франсуа Віета, што моцна паўплывала на яго далейшыя матэматычныя пошукі. У Італіі Гетальдзіч знаёміцца з Галілео Галілеем, Хрыстафорам Клавіем і Крыстофам Грумбэргэрам, там жа ўпершыню публікуе свае навуковыя працы. У 1603 годзе вярнуўся ў Дуброўнік, дзе вывучаў оптыку і праводзіў досьледы з парабалічнымі люстэркамі ў пячоры Бэт. У 1606 годзе быў адным з двух эмісараў, якія везьлі даніну султану ў Стамбул[5].

Даследаваньні

рэдагаваць
 
Variorum problematum collectio, 1607

Гетальдзіч вызначыў шыроты Стамбулу і Дуброўніку. Таксама ён вызначыў аб’ём Зямлі без дапамогі астранамічных вымярэньняў, выкарыстаўшы арыгінальную геадэзічную мэтодыку, якая апынулася самай дакладнай на той час і апісаную ў яго пасьмяротнай працы «De resolutione et compositione mathematica» («Аб аналітычным і сынтэтычным у матэматыцы», 1630).

Першая яго публікацыя, «Promotus Archimedis seu de variis corporum generibus gravitate et magnitudine comparatis» (1630) вызначае суадносіны паміж вагай і аб’ёмам для розных целаў. Праца «Nonnullae propositiones de parabola» («Некалькі нататак аб парабале», 1603) у спалучэньні зь яго дасьледаваньнямі даводзіць, што для канструяваньня парабалічных люстэркаў падыходзяць любыя парабалы, а ня толькі тыя, якія атрымліваюцца сячэньнямі прамога кругавога конуса. Кнігай «Supplementum Apollonii Galli seu exsuscitata Apollonii Pergaei Tactionum geometriae pars reliqua» (1607) Гетальдич дапаўняе «Дотыкі» Віета, спробу рэканструяваць творы Апалонія Пергскага. Праца «Variorum problematum Collectio» (1607) зьмяшчае разьвязаньне 42 матэматычных праблем.

Працы Гетальдзіча моцна паўплывалі на пранікненьне алгэбры ў гэамэтрыю, якое прывяло ў выніку да ўзьнікненьня аналітычнай гэаметрыі[5].

У 1968 годзе ў Заграбе выдадзена поўны збор твораў Гетальдзіча пад загалоўкам «Opera omnia».