Харунжы вялікі каронны

Харунжы вялікі каронны (па-польску: Chorąży wielki koronny) — дварцовая пасада ў Рэчы Паспалітай.

Сэбастыян Сабескі — харунжы вялікі каронны ў 1605 годзе

Пасада існавала ўжо ў час кіраваньня польскага караля Казіміра Вялікага. Першая пісьмовая згадка належыць пяру Яна Длугаша ў апісаньні ім Грунвальдзкай бітвы.

Харунжы вялікі каронны насіў харугву (сьцяг) Вялікага Каралеўства Польскага перад каралём падчас найважнейшых дварцовых цырымоніяў, такіх як каранацыя, пахаваньне, прыняцьцё ў падданства (омаж, васальства).

Падчас вайны адказваў за галоўную харугву, як галоўны сымбаль дзяржавы.

Звычайна стаяў па правы бок ад караля.

Вялікія каронныя харунжыі рэдагаваць