Марское Вока

возера ў Татрах

Марское Вока (па-польску: Morskie Oko) — возера ў Малапольскім ваяводзтве Польшчы. Гэта найбуйнейшае і чацьвёртае па глыбіні возера ў Татрах. Яно разьмешчана ў Татранскім нацыянальным парку, у даліне Рыбінага струмяня хрыбта Высокія Татры ля падножжа Мянгушавецкіх вяршыняў.


Возера
Марское Вока
Morskie Oko
Панарама Марскога Вока
Панарама Марскога Вока
Возера Марское Вока
Краіна Польшча
Плошча 0,3493 км²
Максымальная глыбіня 50,8 м
Найбольшая даўжыня
  • 0,862 км
Найбольшая шырыня 0,566 км
Даўжыня берагавой лініі 2,45 км
Вышыня над узроўнем мора 1395,4 м
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Апісаньне

рэдагаваць

Горы, што атачаюць возера, падымаюцца прыкладна на 1000 мэтраў над яго паверхняй; адна зь іх — Рысы (2499 м), найвышэйшая вяршыня польскіх Татраў. Побач зь Мянгушавецкімі вяршынямі (уключаючы Вялікі Мянгушавецкі Шчыт, 2438 м), далей і ледзь лявей, узвышаецца гара Мніх (2068 м). Вакол возера ў вялікай колькасці растуць эўрапэйскія кедравыя сосны.

У мінулым Марское Вока насіла назву «Рыб'е возера» з-за яго прыродных запасаў рыбы, што зьяўлялася рэдкасьцю для Татранскіх азёр і сажалак. У празрыстых водах можна лёгка заўважыць стронгу. Назва «Марское Вока» зьявілася ад старой легенды, згодна зь якой возера было злучана з морам праз падземны канал.

Хаціна польскага грамадзтва турызму і краязнаўства стаіць на марэне ў паўночнага берага возера. Яна разьмешчана на вышыні 1405 м над узроўнем мора і зьяўляецца адным з найстарэйшых у Татрах шале. Хаціна носіць імя імя Станіслава Сташыца, які дасьледаваў возера ў 1805 годзе. Гэты дом зьяўляецца адпраўной кропкай для паходаў да гары Рысы і да перавала Шпіглясава. Побач знаходзіцца «Старэ Схроніско» («Стары Прытулак»), першапачаткова карэтнік. Абодва будынкі зьяўляюцца помнікамі гісторыі.

Марское Вока зьяўляецца адным з самых папулярных славутасьцяў ў Татрах, часта яго наведваюць больш за 50 000 турыстаў у сэзон адпачынкаў. Шлях да возера займае каля 2 гадзін пешшу ад бліжэйшай дарогі, па якой можна праехаць на аўтатранспарту. Шматлікія турысты выбіраюць для падарожжа конныя падводы, паслугі рамізьнікаў прадастаўляюць мясцовыя жыхары гуралі. Зімой невялікі адрэзак шляху праходзіць па лавінаапаснай зоне, гэты ўчастак застаецца халодным нават летам. Купаньне ў возеры і кармленьне стронгі забаронена.

 
Марское Вока і горы