Марка Цэпэнкаў
Марка Костаў Цэпэнкаў (па-баўгарску i па-македонску Марко Костов Цепенков; 1829, Прылеп — 1920, Сафія) — баўгарскі[6][7] фальклярыст, найвыбітнейшы зьбіральнік македонскай вуснай народнай творчасьці. Нарадзіўся ў Прылепе ў вельмі беднай сям’і. Празь нястачу ня змог атрымаць сярэднюю адукацыю. Вывучыўся на краўца. У 1856 годзе пад уплывам дзейнасьці Дзімітра Міладзінава пачаў зьбіраць вусную народную творчасьць. Сярод усіх фальклярыстаў Марка Цэпэнкаў мае найдаўжэйшую зьбіральніцкую практыку — больш за 40 гадоў. Фонд сабранай ім народнай творчасьці зьяўляецца найбагацейшым сярод усіх македонскіх фальклярыстаў. Сабраў больш за 5500 прыказак і прымавак, 150 песьняў, 100 загадак, больш за 200 тлумачэньняў сноў, 67 дзіцячых гульняў. Свой матэрыял Марка Цэпэнкаў зьбіраў у ваколіцах Прылепу, а таксама Біталы, Скоп’я, Штыпу, Вэлесу і Дэбару. Запісы публікаваў у «Зборніку народнай творчасьці, навукі і літаратуры» ў Сафіі.
Марка Цэпэнкаў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1829[1][2][3][…] |
Памёр | 29 сьнежня 1920 |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, фальклярыст |
Мова | баўгарская[4] і македонская мова[5] |
Подпіс | |
Акрамя зьбіраньня фальклёру пісаў стылізаваныя пад фальклёрную паэзію вершы.
Памёр Марка Цэпэнкаў у нястачы, самотны і забыты 29 сьнежня 1920 у Сафіі, дзе і быў пахаваны.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Swartz A. Marko Cepenkov // Open Library (анг.) — 2007.
- ^ Marko Cepenkov // CONOR.SI
- ^ Marko Cepenkov // Faceted Application of Subject Terminology
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Cepenkov, Marko, 1829-1920 // CONOR.SI
- ^ A letter from 1917 signed by M. Tsepenkov as a «Bulgarian book-seller» in: Macedonia. Documents and materials, Sofia 1978, III, N 143
- ^ Facsimile from the last poem in his «Autobiography», where Cepenкov wrote: «I will leave an etern remembrance to my kind Bulgarian nation»