Манік Уіціг
Манíк Уіцíг (па-француску: Monique Wittig; 13 ліпеня 1935, Данмары, Францыя — 3 студзеня 2003, Тусан, Арызона, ЗША) — француская пісьменьніца, філёзафка, тэарэтыца і актывістка лесьбійскага фэмінізму. Аўтарка выразу і канцэпту «гетэрасэксуальны кантракт»[8].
Манік Уіціг | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 13 ліпеня 1935[1][2][3] |
Памерла | 3 студзеня 2003[4][1][2][…] (67 гадоў) |
Пахаваная | |
Сужэнец | Sande Zeig[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | эсэістка, навэлістка, філёзаф, прафэсарка ўнівэрсытэту, пісьменьніца, актывіст |
Гады творчасьці | 1964—2003 |
Мова | француская мова[6] і ангельская мова[7] |
Дэбют | 1964 |
Значныя творы |
|
Узнагароды | |
https://www.moniquewittig.com |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьМанік Уіціг нарадзілася ў Данмары ў Верхнім Рэйне ў 1935 годзе ў сям’і сьціплага, кансэрватыўнага каталіцкага паходжаньня. Ейная сястра, Жыль Уіціг, нарадзілася ў 1938 годзе, мастачка і падзяляла фэмінісцкую актыўнасьць сястры. Пасьля анэксіі Эльзасу Нямеччынай сям’я пераехала ў Адэнкур (Франш-Кантэ), потым у Парыскі рэгіён, дзе Манік і Жыль атрымалі адукацыю ў экспэрымэнтальнай сярэдняй школе. Пасьля бакаляўрыяту Манік Уіціг атрымала дыплём у Сарбоне. Яна таксама вывучала кітайскую мову ў Нацыянальным інстытуце ўсходніх моваў і цывілізацыяў (INALCO)[9].
Яна атрымала доктарскую ступень у 1986 годзе, абараніўшы дысэртацыю на тэму «Літаратурная будоўля: сьведчаньне моўнага досьведу пісьменьніка» пад кіраўніцтвам Жэрара Жэнэта ў Школе вышэйшых дасьледаваньняў і сацыяльных навук[10].
У 1976 годзе М. Уіціг пераехала ў ЗША, дзе засяродзіліся на стварэньні працаў па гендэрнай тэорыі[11].
Яна працавала ў якасьці запрошанай прафэсаркі ў розных унівэрсытэтах, у тым ліку ў Каліфарнійскім унівэрсытэце ў Бэрклі і Ўнівэрсытэце Арызоны ў Тусане[12].
Яна памерла ад сардэчнага прыступу 3 студзеня 2003 году. Была пахаваная ў Парыжы на могілках Пэр-Ляшэз[13].
Творчасьць
рэдагавацьУ 1964 годзе яна апублікавала свой першы раман, «L’Opoponax», які хутка стаў папулярным у Францыі. Пасьля перакладу раману на ангельскую мову Ўіціг атрымала міжнароднае прызнаньне. Была адной з заснавальніцаў Руху за вызваленьне жанчынаў (Mouvement de libération des femmes, MLF)[14].
У 1969 годзе яна апублікавала, бадай, самую ўплывовую сваю працу, «Les Guérillères» (Герыльеры), якая сёньня лічыцца рэвалюцыйнай і супярэчлівай крыніцай лесьбійскага фэмінізму[15].
Мастацкія творы Манік Уіціг адзначаныя разрывам з традыцыйнай формай апавяданьня. Яна выкарыстоўвае, у прыватнасьці, такія жанры, як эпас ці навучальны раман. Сьмела крытыкуе афіцыйныя слоўнікі[16].
Яна выкарыстоўвае займеньнікі асаблівым чынам і адказвае на жаданьне аднавіць іх выкарыстаньне з улікам гендэрнай пэрспэктывы[17].
Уіціг таксама рэвізуе шэраг антычных мітаў, што сьведчыць пра ейнае жаданьне рэканструяваць спадчыну, якая была б спэцыфічнай для лесьбіяк. Цела - гэта важная тэма М. Уіціг, як паказана ў назьве ейнага вядомага твору «Le Corps lesbien» (Лесьбійскае цела), а таксама ў падрабязным апісаньні зьбітых, зьнявечаных целаў у «Virgile, non» (Вэргіль, не)[18].
Фэмінізм
рэдагавацьМанік Уіціг зарэкамэндавала сябе як важная фігура фэмінізму з 1970-х гадоў[19].
Вядомая як тэарэтыца матэрыялісцкага, а таксама лесьбійскага фэмінізму, гэта значыць, што яна аналізуе адносіны паміж паламі (жаночым і мужчынскім) як паміж двума антаганістычнымі сацыяльнымі клясамі. Гэтая галіна фэмінізму супрацьстаіць францускаму фэмінісцкаму руху «PsychéPo», які панаваў у 1970-х гадах, які характарызуецца эсэнцыялісцкай канцэпцыяй полу. Уіціг, між іншым, не прымае міт пра «жанчыну»[20].
La Pensée straight (Гетэрадумка), апублікаваны ў 1992 г. у Злучаных Штатах, а потым у 2001 г. у Францыі, уяўляе сабой эсэ, у якім Уіціг разьвівае сваю палітычную думку ў адказ на пэўныя антрапалягічныя перадумовы. Назва на ангельскай мове «The Straight Mind» паходзіць зь лекцыі, якую Ўіціг прачытала ў Барнард-каледжы ў 1979 г., перакладзенай на францускую мову ў часопісе «Questions féministes» у 1980 г. Гэты выраз азначае гетэрасэксуальную думку як палітычны рэжым, а ня проста як сэксуальную арыентацыю. Гэта называецца гетэрасэксізмам[21].
Творы
рэдагаваць- 1964: L’Opoponax, Les Éditions de Minuit (прэмія Médicis)
- 1969: Les Guérillères, Minuit
- 1973: Le Corps lesbien, Minuit
- 1976: Brouillon pour un dictionnaire des amantes (у суаўтарстве з Sande Zeig), Grasset 2010
- 1985: Virgile, non, Minuit
- 1992: La Pensée straight, Beacon Press
- 1999: Paris-la-Politique, Éditions P.O.L
- 2010: Le Chantier littéraire, Presses universitaires de Lyon.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Monique Wittig // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ а б Monique Wittig // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ а б Monique Wittig // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Martin D. Monique Wittig, 67, Feminist Writer, Dies (анг.) // The New York Times / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2003. — ed. size: 443000 — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Wittig, Monique // CONOR.SI
- ^ Sam Bourcier et Suzette Robichon (dir.), Parce que les lesbiennes ne sont pas des femmes, autour de l’œuvre politique, théorique et littéraire de Monique Wittig, Actes du colloque des 16-17 juin 2001, Paris.
- ^ Théodore Rieger, «Monique Wittig», in Nouveau Dictionnaire de biographie alsacienne, vol. 40, p. 4279.
- ^ Delphine Naudier, «Monique Wittig», in Dictionnaire des féministes, France xviiie – xxie siècle, sous la direction de Christine Bard, PUF, pp. 1554-1562.
- ^ Delphine Naudier, «Monique Wittig», in Dictionnaire des féministes, France xviiie – xxie siècle, sous la direction de Christine Bard, PUF, pp. 1554-1562.
- ^ «Monique Wittig (1935–2003), écrivain et lesbienne révolutionnaire», France Culture, 17 mars 2018, https://www.radiofrance.fr/franceculture/podcasts/une-vie-une-oeuvre/monique-wittig-1935-2003-ecrivain-et-lesbienne-revolutionnaire-7585567
- ^ Claire Devarrieux, «Mort de Monique Wittig», Libération, 7 janvier 2003.
- ^ Benoît Auclerc et Yannick Chevalier (dir.), Lire Monique Wittig, Presses universitaires de Lyon, 2012.
- ^ Cécile Voisset-Veysseyre, Des Amazones et des femmes, L’Harmattan «Ouverture philosophique», 2010.
- ^ Dominique Bourque, Écrire l’inter-dit. La subversion formelle dans l’œuvre de Monique Wittig, Paris, Éditions L’Harmattan, 2006.
- ^ Namascar Shaktini (dir.), On Monique Wittig: Theoretical, Political and Literary Essays, Urbana et Chicago, University of Illinois Press, 2005.
- ^ Sam Bourcier et Suzette Robichon (dir.), Parce que les lesbiennes ne sont pas des femmes, autour de l’œuvre politique, théorique et littéraire de Monique Wittig, Actes du colloque des 16-17 juin 2001, Paris, éditions gaies et lesbiennes, 2002.
- ^ «MLF, le mythe des origines, entretien inédit sur sa fondation avec Monique Wittig», ProChoix no 46, décembre 2008, pp. 5-76.
- ^ Natacha Chetcuti, «De „On ne naît pas femme“ à „On n’est pas femme“. De Simone de Beauvoir à Monique Wittig», Genre, sexualité & société, vol. 1, printemps 2009, https://journals.openedition.org/gss/477
- ^ Wittig, Monique, 1935-2003. et Bourcier, Marie-Hélène. (trad. de l’anglais), La pensée straight, Paris, Éd. Amsterdam, impr. 2013, 135 p.