Малінаўка (Жлобінскі раён)

вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Малі́наўка[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Шчадрынскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 6 чал. (2004). Знаходзіцца за 40 км на захад ад места Жлобін, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 133 км ад Гомелю.

Малінаўка
Першыя згадкі: XIX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Шчадрынскі
Насельніцтва: 6 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°54′51.7″ пн. ш. 29°32′4.9″ у. д. / 52.914361° пн. ш. 29.534694° у. д. / 52.914361; 29.534694Каардынаты: 52°54′51.7″ пн. ш. 29°32′4.9″ у. д. / 52.914361° пн. ш. 29.534694° у. д. / 52.914361; 29.534694
Малінаўка на мапе Беларусі
Малінаўка
Малінаўка
Малінаўка

Гісторыя

рэдагаваць

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Сьцяпоўскай воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны 8 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу імя К. Я. Варашылава (цэнтар — вёска Шчадрын).

Інфраструктура

рэдагаваць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Пляніроўка — бессыстэмная драўляная сядзібная забудова ўздоўж прасёлкавай дарогі.

Насельніцтва

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура

рэдагаваць