Малынка
Малы́нка (па-польску: Małynka, на мясцовай беларускай гаворцы: Малы́нка[2]) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Заблудаўскай гміне Беластоцкага павету.
Малынка | |
польск. Małynka | |
Першыя згадкі: | канец 15 ст. |
Мясцовая назва: | Малынка |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Заблудаў |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 16-060 |
Нумарны знак: | BIA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°59′20″ пн. ш. 23°26′10″ у. д. / 52.98889° пн. ш. 23.43611° у. д.Каардынаты: 52°59′20″ пн. ш. 23°26′10″ у. д. / 52.98889° пн. ш. 23.43611° у. д. |
Малынка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Праабражэньня Гасподняга ў Тапалянах) ды палякі-каталікі (парафія сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Заблудаве[3]).
Гісторыя
рэдагавацьПраўдападобнымі заснавальнікамі Малынкі былі баяры Сак і Брамах, якія паміж 1483 і 1525 гадамі заснавалі тут вадзяны млын на рацы Малыніцы, пры гасьцінцы з Заблудава ў Ялаўку. Калі ў 1525 г. Жыгімонт Стары дараваў Аляксандру Хадкевічу маёнткі ў Блудоўскай Пушчы, пры млыне быў заснаваны фальварак і вёска. Пасьля 1600 г. Малынка з заблудаўскім графствам прайшла ў валоданьне Радзівілаў. Пасьля 1812 г. Малынка была адключаная ад заблудаўскіх добраў і ў 1842 г. прыналежала да Аляксандра Колантая. У склад гэтай маёмасьці ўваходзілі таксама вёскі Каўпакі, Альшанка ды Ахрымовічы. Новы ўладальнік пабудаваў пры фальварку палац і заснаваў парк. Пасьля 1913 г. маёмасьць прайшла да Тадевуша Тэнчынскага, але была зруйнаваная ў час Першай сусьветнай вайны[4]. У міжваенны пэрыяд Малынка прыналежала да Заблудаўскай гміне Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 30 жыхароў (усе праваслаўныя, палякамі было запісаныя 25 жыхароў, беларусамі 5)[5]. У міжваенны час маёнтак Малынка быў распрадаваны гаспадарам з суседніх вёскаў, а ў 1939 г. парэшткі маёмасьці саветы раздалі парабкам. Сядзіба, часткова адбудаваная пасья зьнішчэньня была ізноў спаленая. Пасьля Другой сусьветнай вайны зямлёй маёнтку валодала дзяржаўнае аграрнае прадпрыемства з Дабрынёўкі[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013702145-0044701?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 121
- ^ Parafia św. Apostołów Piotra i Pawła (Zabłudów) (пол.). Archidiecezja Białostocka. Праверана 14 студзеня 2016 г.
- ^ а б Ewa Bończak-Kucharczyk, Józef Maroszek Małynka (пол.) Historyczne kompozycje ogrodowe i parkowe wschodniej Polski Праверана 14 студзеня 2016 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 17 (пол.) Праверана 14 студзеня 2016 г.