Малевіцкая Рудня

вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Мале́віцкая Ру́дня[1]вёска ў Беларусі, на рацэ Добасна. Уваходзіць у склад Малевіцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 121 чал. (2004). Знаходзіцца за 9 км на захад ад места Жлобін, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Малевічы (лінія БабруйскЖлобін), за 102 км ад Гомелю.

Малевіцкая Рудня
Першыя згадкі: XIX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Малевіцкі
Насельніцтва: 121 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°53′33.7″ пн. ш. 29°51′57″ у. д. / 52.892694° пн. ш. 29.86583° у. д. / 52.892694; 29.86583Каардынаты: 52°53′33.7″ пн. ш. 29°51′57″ у. д. / 52.892694° пн. ш. 29.86583° у. д. / 52.892694; 29.86583
Малевіцкая Рудня на мапе Беларусі
Малевіцкая Рудня
Малевіцкая Рудня
Малевіцкая Рудня

Гісторыя

рэдагаваць

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з канца XIX стагодзьдзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1930 годзе арганізаваны калгас імя М. І. Калініна. У часе Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 53 двары, забілі 24 жыхары. 56 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу імя В. І. Казлова (цэнтар - вёска Малевічы).

Насельніцтва

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура

рэдагаваць