Малдавэнізм

нацыяналістычная ідэалёгія ў Малдове

Малдавэнізм (пасьледкі — малдавэністы) — палітычная плынь у Малдове, што сьцьвярджае, што малдаване зьяўляюцца асобнаю этнічнаю ґрупаю, асобнаю ад румынаў, і гэтым тлумачыцца існаваньне незалежнае малдоўскае дзяржавы. Насупраць, уніянізм і ягоныя пасьледкі румыністы не прызнаюць існаваньне малдоўскае ідэнтычнасьці і выступаюць за інтэґрацыю Малдовы ў склад «Вялікае Румыніі». Палітычная тэорыя малдавэнізму існуе ў двох варыянтах:

  • дамінуючая «мінімалістычная» тэорыя, што была афіцыйнаю ідэалёґіяю ў савецкі пэрыяд (1940—1991)[1] і падчас знаходжаньня ПКРМ ва ўладзе (2001—2009)[2] — кажа, што праз гістарычныя прычыны малдаване, што мешкаюць на ўсход ад Пруту (пасьлядоўна на тэрыторыі Бэсарабскай ґубэрні, МАССР, МССР ды сучаснай Рэспублікі Малдове) маюць этнічную й нацыянальную ідэнтычнасьць, што адрозьнівае іх ад румынаў (у тым ліку і ад мешканцаў Заходняе Малдовы).
  • мінарытарная й неафіцыйная «максымалістычная» тэорыя, якую прасоўваюць анты-румынскія супольнасьці «Moldova Mare»[3], «Mișcarea Voievod» ды «Scutul Moldovenesc»[4] — кажа, што ўсе малдаване ад Карпатаў да Днястра (тэрыторыя сярэднявечнага Малдоўскага княства) ё «нашчадкамі славяна-раманскіх болахаўцаў», што валодаюць адрознаю ад румынаў этнічнаю ідэнтычнасьцю і зазналі «штучную румынізацыю з боку румынскае дзяржавы пасьля 1859 року»[5].

Гісторыя

рэдагаваць

Малдаване вылучыліся зь сярэднявечнае раманамоўнае валаскае народнасьці ў XIII—XIV стагодзьдзях. Не жадаючы мірыцца з прыгнётам каталіцкіх вугорскіх ды нямецкіх фэўдалаў, што захапілі Ардзял, частка валахаў пакінула захопленую вугорцамі Трансыльванію й уйшла за Карпаты, засяліўшы спустошаныя татара-манґоламі стэпе ў міжрэччы рэк Сырэт ды Днестр, зьмяшаўшыся там з рэшткамі славянскага насельніцтва (тывэрцы) і стала кантактуючы з больш шматлікімі русінамі. Саманазва (эндонім) малдаванаў увайшло ва ўжытак ужо ў XVI стагодзьдзі ў Малдоўскім княстве і выцесьніла існуючае на захад ад Карпатаў слова валахі. Абодва народы, тым ня менш, працягвалі ўжываць кірыліцу й захоўвалі агульныя культурныя традыцыі.

Дыфэрэнцыяцыя

рэдагаваць

Далейшая дыфэрэнцыяцыя была абумоўленая далучэньнем Бэсарабіі да Расейскае імпэрыі ў 1806—1812 пасьля расейска-турэцкае вайны. Пасьля яшчэ адзінае расейска-турэцкае вайны (1878) атрымала незалежнасьць Румынія. Трансыльванія ж заставалася ў складзе Аўстра-Вугоршчыны да 1918. Заходняя частка Малдоўскага княства (Малдова на захад ад рэчкі Прут) пры гэтым увайшла да складу Румыніі і была паступова румынізаваная.

Да этнічных адрозьненьняў дадаліся й адрозьненьні ў мове. Хоць у агульных рысах паразуменьне носьбітаў захоўвалася, румынская мова перайшла на лацініцу ў 1860-х роках, малдоўская — толькі ў 1990-х (малдоўская мова ў Прыднястроўі захоўвае кірыліцу). Апроч таго, у румынскай атрымалі шырокі распаўсюд ґаліцызмы й лацінізмы, у малдоўскай — русізмы. Савецкія ўлады праводзілі палітыку разлучэньня румынаў ды малдаванаў. Уладзімер Царанаў быў вядомы правадыр малдавэнізму. Нягледзячы на агульнасьць мовы, мэнталітэт і культурныя ўсталяваньні малдаванаў ды румынаў у цяперашні час моцна адрозьніваюцца.

Праваслаўныя абрады ў Малдове й Румыніі таксама істотна адрозьніваюцца, што аднойчы ўжо прывяло да рэліґійнага канфлікту падчас знаходжаньня Бэсарабіі ў Румыніі ў 1918—1940 і шматлікім паўстаньням на моўным і рэліґійным ґрунце.

Дэбаты ў незалежнай Рэспубліцы Малдове

рэдагаваць

Дэбаты вакол этнічнае ідэнтыфікацыі малдаванаў ўсплылі на паверхню пасьля распаду СССР. Адзін бок, які падтрымлівалі шматлікія вядомыя інтэлектуалы, як Ґрыґорэ Віеру, Еўжэн Доґа, Канстанцін Тэнасэ, сьцьвярджаў, што малдаване заўсёды былі румынамі, нават нягледзячы на тое, што знаходзіліся ў розных дзяржавах. Таму малдавэнізм яны разглядалі як спробу савецкіх уладаў стварыць штучную нацыянальнасьць для паступовае асыміляцыі румынаў, што мешкаюць у Савецкім Саюзе[6]. Прадстаўнікі іншага боку, сярод якіх быў такі гісторык і палітык, як Віктар Сьцепанюк, падкрэсьлівалі асаблівасьці малдаванаў, сьцьвярджалі што малдаване заўсёды адрозьніваліся ад румынаў. На іхняе меркаваньне, у бэсарабскіх малдаванаў за час доўгае ізаляцыі ад астатняе Румыніі (між 1812—1918, пасьля 1940) «разьвілася асобная нацыянальная ідэнтычнасьць»[7].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Gheorghe Negru: Politica etno-lingvistică a R.S.S.M., ed. Prut Internațional, Chișinău 2000, ISBN 9975-69-100-5, pag. 19-21.
  2. ^ John Mackinlay, Peter Cross (2003) Regional Peacekeepers, United Nations University Press ISBN 92-808-1079-0, p. 139.
  3. ^ Vezi Încă un PARTID MOLDOVENIST în R. Moldova. Președinte este un fost ambasador
  4. ^ [1]
  5. ^ Vezi Cine sunt cu adevărat moldovenii.md?
  6. ^ Dennis Deletant. Language Policy and Linguistic Trends in the Republic of Moldavia, 1924—1992. // Studies in Moldovan: the History, Culture, Language and Contemporary Politics of the People of Moldova, p. 53-54.
  7. ^ アーカイブされたコピー Праверана 2013-06-24 г. Архіўная копія ад 2012-02-04 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць