Рух за аб’яднаньне Румыніі і Малдовы
Рух за аб'яднаньне Румыніі і Малдовы, або уніянізм — сацыяльны і палітыка-эканамічны рух, які мае розныя характарыстыкі і розны ўзровень падтрымкі ў сучасных дзяржавах Малдова і Румынія.
Мае даўнюю гісторыю — з моманту ўтварэньня першых сярэднявечных дунайскіх княстваў у XIV стагодзьдзі да цяперашняга часу й своеасаблівае развіцьцё, якое ўключае ў сябе перыяды згасаньня і ўзмацненьня. Прыхільнікаў гэтага руху называюць уніяністамі (па-румынску: Unionişti, ад рум. па-румынску: Unirea — саюз), а сам рух — уніянізм. Супрачнікаў руху называюць малдавеністамі (па-румынску: Moldovenişti), а рух — малдованізм[1].
Цяперашні час
рэдагавацьМалдова
рэдагавацьУ Малдове існуюць палітычныя партыі, якія выступаюць за аб'яднаньне з Румыніяю. Сярод палітычнае эліты Малдовы назіралася таксама імкненьне да інтэграцыі краіны ў Эўрапейскі зьвяз пры захаваньні незалежнасьці. У кастрычніку 2009 прэм'ер-міністр Малдовы Улад Філат заявіў, што «Малдова адбылася як дзяржава, і людзі, якія тут жывуць, лічаць сябе грамадзянамі гэтае краіны. Аб'яднаньня насельніцтва не хоча, і яно немагчыма юрыдычна»[2]. Тым не менш, 25 сакавіка 2012 года ў Кішынёве мелі месца сутыкненьні паміж уніяністамі і малдованістамі.
Румынія
рэдагаваць1 ліпеня 2006 года, прыкладна за паўгода да ўваходжаньня Румыніі ў склад Эўрапейскага зьвяза, прэзыдэнт Румыніі Траян Бэсэску на прыёме ў палацы Катрочэн выказаў прапанову свайму тагачаснаму малдаўскаму калегу Уладзіміру Вароніну аб'яднацца ў адзіную дзяржаву з мэтай адначасовага ўступлення ў ЭЗ. Варонін не падтрымаў гэты план[3][4][5].
У 2010 годзе ім жа была зроблена заява аб тым, што Малдова можа ўвайсьці ў склад Румыніі ў бліжэйшыя 25 гадоў. Паводле яго слоў, мяжа Румыніі (і Эўразьвяза) прайшла б па Днястру, а Украіна атрымала б моцны стымул да далейшай дэмакратызацыі і інтэграцыі ў ЭЗ. Таксама Бэсэску падкрэсліў, што Бухарэст ніколі не падпіша дамову аб мяжы з Малдоваю, бо гэта «ўзаконіла б пакт Молатава — Рыбентропа». У лістападзе 2013 года Траян Бэсэску паўтарыў прапанову стварыць адзіную дзяржаву, аднак прэм'ер-міністр Малдовы Юрый Лянкэ ў адказ на гэта заявіў, што Малдава не гатовая да аб'яднаньня з Румыніяю.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Unionistii trebuie pedepsiti din toate punctele de vedere!» Архіўная копія ад 2017-09-02 г.
- ^ В Кишиневе произошли столкновения между румыноунионистами и молдавскими государственниками. ИА Регнум (2012-03-25). Праверана 2012-07-28 г. Архіўная копія ад 2012-12-31 г.
- ^ В Кишинёве прошло собрание граждан в поддержку «плана Бэсеску» о воссоединении Румынии с Молдавией Архіўная копія ад 24 ліпеня 2011 на Wayback Machine // ИА REGNUM
- ^ Архивированная копия Архіўная копія ад 2013-12-03 г.(недаступная спасылка з 02-09-2017 (2646 дзён))
- ^ Людмила Феликсова. Румыния предложила Молдавии объединиться Архіўная копія ад 20 кастрычніка 2011 на Wayback Machine // Российская газета