Мапа Румынскага каралеўства часоў найбольшага яго росквіту
Адміністрацыйная мапа Румынскага каралеўства ў 1930 годзе

Вялікая Румынія (па-румынску: România Mare) — ідэя максымальнага пашырэньня граніцы Румыніі. Рэалізавалася падчас існаваньня Каралеўства Румынія[1], калі пасьля аб’яднаньня Румыніі і абвяшчэньня яе незалежнасьці падчас узброеных канфліктаў і войнаў граніцы дзяржавы былі максымальна пашыраны.

Зьмест

ГісторыяРэдагаваць

Падчас Другой Балканскай вайны ў склад Румыніі ўвайшла Паўднёвая Дабруджа, затым, пасьля распаду Расейскай імпэрыі, у Бесарабіі была абвешчана Малдоўская Дэмакратычная Рэспубліка, якая аб’ядналася з Румыніяй. Пасьля распаду Аўстра-Вугоршчыны падчас Чэхаславацка-вугорскай вайны Трансыльванія і Букавіна таксама аб’ядналіся зь ёй. Пэрыяд паміж 1918 і 1940 гадамі быў часам найбольшага пашырэньня граніцаў дзяржавы. Пасьля бесарабска-букавінскага паходу РСЧА, тэрытарыяльных саступак Вугоршчыны і Баўгарыі тэрыторыя Румыніі значна паменшылася. Гэта спрычынілася да зьмены ўраду на пранямецкі.

АпагейРэдагаваць

Асноўны артыкул: Бесарабія ў складзе Румыніі

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Румынія зноў пачала пашырацца. Гітлер дазволіў Румыніі забраць Бесарабію і Заднястроўе, дзе ў яе складзе ўтварылася Трансністрыя. У нацыяналістычнай румынскай літаратуры, якая выдавалася ў той час, пісалася, што за Днястром жывуць абруселыя румыны, а ўся тэрыторыя ад Прут да Паўднёвага Буга гістарычна цесна зьвязана з Румыніяй і павінна належыць ёй[1][2]. Ужо падчас германскага наступу на Савецкага Саюза ў румынскай прэсе пісалася пра магчымую перадачу Румыніі тэрыторыяў да Дняпра. У газэце «Курэнтул» быў выдадзены матэрыял, у якім пісалася пра неабходнасьць пашырыць тэрыторыю дзяржавы да Уральскіх гор і такім чынам забясьпечыць стварэньне «Румынскай імпэрыі да варотаў Азіі»[1].

 
Адваротны бок франтавых дакумэнтаў, выдадзеных інжынэр-капітану Турбаеўскаму К. І. у Адэсе 24 жніўня 1944 года перад дэсантам у Жэбрыяны — Вылкавэ. Для эканоміі паперы дакумэнты часам пісаліся на афіцыйных блянках Трансністрыі. Гэта блянк дакументу на атрыманьне фінансавых сродкаў для рэпатрыянтаў з Румыніі, якія перасяляліся ва Ўкраіну.

ПаражэньнеРэдагаваць

Аднак ідэя не была рэалізавана ў сувязі з контрнаступам савецкіх войскаў. Пасьля паражэньня Румыніі ў Другой сусьветнай вайне было зноў афіцыйна замацавана аддзяленьне ад Румыніі Бесарабіі і Паўночнай Букавіны, у той час як адрынутая ад Вугоршчыны Паўночная Трансыльванія была Румыніі вернутая. У наш час, пасьля распаду СССР і падзеньня рэжыму Чаўшэску ў Румыніі, спробаў рэалізаваць ідэю Вялікай Румыніі ў межах 1918—1940 гг. афіцыйна не рабілася, аднак ідэя стварэньня аб’яднанай дзяржавы Румыніі і Малдовы (у яе міжнародных прызнаных граніцах) карыстаецца папулярнасьцю.

Глядзіце таксамаРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б в Nistor I. Aspectele geopolitice si culturale din Transnistria. — Anal. Acad. Rom.—Ser. III., 1942.
  2. ^ Nistor I. Romanii Transnistreni. — Cernauti: 1925.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Scurtu, Ioan: Viața cotidiană a românilor în perioada interbelică, Editura Rao, București, 2001.
  • Sebe, Mihai: Ideea de Europa în România interbelică, Institutul European din România, București, 2010.
  • Sebe, Mihai: Perspective românești cu privire la planurile interbelice de creare a unei «Confederații dunărene». Spre o Strategie europeană a Dunării avant la lettre, Institutul European din România, București, 2011.