Русізм

слова або выраз, запазычаныя з расейскай мовы

Русі́зм[1][2], дакладней маскалі́зм[3][4] або расеяні́зм[5] — слова або выраз, запазычаныя з расейскай мовы. Русізм уваходзіць у склад іншай мовы, асвойваецца ёю і становіцца элемэнтам яе сыстэмы; можа быць толькі фактам маўленьня[1]. Русізмам называюць само слова і ягоныя асобныя структурныя элемэнты (гукі, словаўтваральныя марфэмы і інш.)[1]. У адпаведнасьці з гэтым вылучаюць русізмы лексычныя, фанэтычныя, граматычныя, словаўтваральныя[1].

У беларускай мове

рэдагаваць

Русізмы як запазычаньні шырока прадстаўленыя ў беларускай мове, што абумоўлена структурнай блізкасьцю абедзьвюх моваў. У беларускай мове сярод запазычаньняў з расейскай мовы вылучаюць беспасярэдне русізмы і словы, запазычаныя зь іншых моваў праз пасярэдніцтва расейскай. Ужываньне русізмаў у маўленьні абумоўленае інтэрфэрэнцыяй або мэтавай устаноўкай носьбіта мовы. Найчасьцей русізмы назіраюцца як факты інтэрфэрэнцыі ў вусным маўленьні беларуска-расейскіх білінгваў[1].

  1. ^ а б в г д Гіруцкі А. Русізм // БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 457.
  2. ^ Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак. — Менск: Беларус. навука, 2012. — 916 с. ISBN 978-985-08-1365-7.
  3. ^ Практыка і тэорыя літаратурнага мастацтва. — Менск: Інбелкульт, 1923.
  4. ^ Касьпяровіч М. Беларуска-расійскі слоўнічак. — Віцебск, 1925. С. 31.
  5. ^ Пацюпа Ю. Павукі ў слоіку // ARCHE Пачатак. № 6 (57), 2007.

Літаратура

рэдагаваць