Макс Корж

беларускі сьпявак і аўтар песень
(Перанакіравана з «Максім Корж»)

Ма́кс Ко́рж, сапраўднае імя Максі́м Анато́левіч Ко́рж (нар. 23 лістапада 1988, Лунінец, Берасьцейская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі сьпявак і аўтар песень.

Макс Корж
Дата нараджэньня 23 лістапада 1988(1988-11-23) (35 гадоў)
Месца нараджэньня Лунінец, Берасьцейская вобласьць, БССР
Прафэсія Сьпявак, аўтар песень
Гады дзейнасьці з 2006 году
Псэўданімы Макс Корж[1]
Жанры рэп, электрапоп, дабстэп, гіп-гоп, поп-панк
Інструмэнты гітара, фартэпіяна, сынтэзатар, голас[d] і клявішны музычны інструмэнт[d]
Псэўданімы Макс Корж
Гурты «ЛунКлан» (2006—2010)
Сайт maxkorzh.live

Першы артыст у Беларусі, які сабраў у Менск-Арэне 13000 чалавек. Таксама даваў вялікія канцэрты ў менскім Палацы Спорту, на Футбольным манежы ў Менску (6000 чалавек) і на стадыёне «Лужнікі» ў Маскве.

Удзельнік прэміі Муз-ТБ 2013 у намінацыі «Прарыў року». У 2014 годзе выйграў у намінацыі «Альбом року» і атрымаў прыз — пазалочаную талерку.

У 2013 і 2014 гадох Макс уладкаваў два маштабных туры па местах Беларусі, Расеі й Украіны пад назвамі адпаведна «Узлётны сакавік» (сакавік 2013) і «Выдраны травень» (травень 2014).

Увосені 2014 годзе сьпявак адправіўся ў чарговы тур з прэзэнтацыяю альбома «Домашний». Пад шыльдаю «Вялікі Flat» прайшлі канцэрты ў Кіеве, Менску, Маскве і Санкт-Пецярбургу.

Таксама Макс Корж пачаў асвойваць эўрапейскія месты, дзе ўжо даў канцэрты ў Празе, Варшаве й Таліне.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Макс Корж нарадзіўся 23 лістапада 1988 року ў Лунінцы, невялікім месьце Берасьцейскае вобласьці. Як кажа сам Максім, цікавасьць да музыкі ў яго зьявілася яшчэ ў дзяцінстве. У раньнім узросьце бацькі аддалі яго ў музычную школу. А ўжо ва ўзросьце 16 рокаў Макс зь сябрамі стварыў музычны гурт LunClan, дзе якога запісваў песьні на роднай беларускай мове. Таксама Максім паспрабаваў сябе ў ролі бітмэйкера, то бок ствараў мінусы для іншых выканаўцаў. Урэшце Макс стаў сьпяваць сам пад свае ж мінусы. Увесну 2007 году гурт «ЛунКлан» (Лунінецкі клан) выдаў дэбютны інтэрнэт-альбом «Размаўляй са мной па-беларуску», які складаўся з 8 песьняў: «Братка», «БРСМ», «Кватэра», «Клаберы», «Краіна мараў», «Лунінецкі клан», «Лунінецкае жыцьцё» і «Тата Лунінец»[2]. Альбом зьмяшчаў аматарскі кліп Макса Каржа на песьню «Краіна мараў», які 30 верасьня 2007 году разьмясьцілі на YouTube[3]. Адначасна Макс Корж навучаўся на факультэце міжнародных адносінаў БДУ, дзе адвучыўся 3 курсы. У траўні 2008 году Макс Корж выдаў песьню «Працоўны чацьвер», якая заняла 2-е месца па выніках галасаваньня ў чарце «Тузін гітоў». Гэта была песьня зь іроніяй над дзяўчынкамі. 18 лютага 2009 году сумесна з 2-ма іншымі рэпэрамі «Маз» і «Акме» выпусьціў інтэрнэт-кліп «Чукчы»[4]. Таксама ў супрацы з рэпэрам «Акме» і «Bloody Свінакол» выпусьціў песьню «My world» (Мой сьвет). У траўні 2010 году ў складзе «ЛунКлана» выступіў ў менскім клюбе «Рэактар» на 1-м Фэстывалі беларускамоўнай рэп-музыкі, дзе прадставіў песьню «Менск»[5].

«Для свайго першага студыйнага запісу я пазычыў 300 даляраў у сваёй маці», — як кажа сам Максім. «Не было ні прадзюсараў, ні сувязяў. Свае песьні я выкладваў ў інтэрнэт». Адвучыўся ў БДУ 3 курсы і вырашыў, што вучоба замінае музыцы і ў выніку Макс кінуў вучобу ва ўнівэрсытэце і сур’ёзна заняўся музычнаю дзейнасьцю. Запісаў сваю першую расейскамоўную песьню «Небо поможет нам» за 300 даляраў мамы, выклаў яе ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» і за тыдзень сабраў каля ста адзнак падабайкаў.

Пасьля гэтага Максіма забралі ва Ўзброеныя сілы.

Калі Максім вярнуўся з войска, ён пазнаў, што песьня стала вельмі папулярнаю на абшарах сеціва. За гэты час яна сабрала вялікую аўдыторыю слухачоў, яе нават узялі для трансьляваньня ў этэры некаторыя менскія радыёстанцыі. Падчас апошніх збораў у войска, Макс апынуўся нават страмчэй «дзядоў» — усе зь ім так і жадалі сфатаграфавацца. Пасьля гэтага ён пачаў актыўна «рассылаць» свае песьні дыджэям, каб яны круціліся ў клюбах.

Максіму захацелася стаць сольным выканаўцам. Са сваімі калеґамі па працы, а гэта ягоныя сябры, яны сталі даваць канцэрты ў абласных і раённых цэнтрах Беларусі. Была задуманая сэрыя канцэртаў «Узьлётны сакавік» у Беларусі, Расеі й Украіне. Канцэрт у Менску прайшоў 7 сакавіка 2013 року ў Палацы спорту, нягледзячы на тое, што Макс доўгі час сумняваўся з нагоды месца правядзеньня гэтага канцэрту, бо можна было вельмі выдатна «патрапіць на грошы». Бо, далёка ня кожны беларускі музыка зможа сабраць такую вялікую аўдыторыю. На канцэрт Макса ж прыйшло больш за 6 тысячаў чалавек — гэта поўны Палац спорту, прыйшлося нават арґанізоўваць дадатковыя месцы на трыбунах.

З 2012 року Макс Корж стаў выступаць пад лэйблам Respect Production, што дазволіла арґанізоўваць канцэрты ня толькі ў Беларусі, але і за яе мяжою — у Расеі, Украіне і г. д.

У кастрычніку 2024 году блізкі да ГУБАЗіКу Telegram-канал напісаў, што Макс Корж пакінуў радзіму пасьля выкліку «на гутарку» па палітычных прычынах[6].

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

10 кастрычніка 2012 року Максім ажаніўся на Тацьцяне Мацкевіч (Корж). Празь некалькі месяцаў пасьля вясельля ў маладой пары нарадзілася дачка (5.04.13), якую яны назвалі Эміліяй (Мімі, як заве яе Максім).

Сольная кар’ера

рэдагаваць

У 2012 годзе Макс Корж выпусьціў першы альбом пад назваю «Животный мир» (па-беларуску: Жывёльны сьвет. У альбом увайшло 16 песень, словы якіх напісаў сам сьпявак. У гэтым жа годзе сьпявак падпісаў кантракт з лэйблам Respect Production, дзе лічацца такія вядомыя артысты, як Каста, Чаян Фамалі, Сьпякота.

На пытаньне карэспандэнта ґазэты АІФ[7] «Пра што песьні ў альбоме?» сьпявак Макс Корж адказаў:

«На працягу трох гадоў я пісаў песьні, пасьля чаго сабраў іх разам і заўважыў, што ўсе гэтыя песьні падыходзяць пад адну тэматыку, якую я вызначыў назвай „Жывёльны сьвет“. Альбом напісаны для аўдыторыі розных узроставых катэґорыяў, ад падлеткавага ўзросту да больш сталага. Асноўны ўпор ідзе на чалавечыя заганы, якіх у нас даволі шмат, і ўсе яны розныя, ад здрады да злачынства.»

7 Красавіка 2012 року Макс Корж выпусьціў першае музычнае відэа на песьню «Небо поможет нам» (па-беларуску: Неба дапаможа нам)[8]. Відэакліп хутка заняў адно з вышэйшых месцаў у музычных чартах.

2 лістапада 2013 року Макс Корж, у Менск-Арэна, прэзэнтаваў другі альбом «Жить в кайф» (па-беларуску: Жыць у кайф)[9]. Упершыню ў музычнае гісторыі Беларусі артыст сабраў самую буйную пляцоўку краіны, якая зьмяшчае ў сябе 13 тысячаў чалавек.

Папулярнае інтэрнэт-выданьне «Афіша-Хваля» пракамэнтавала творчасьць сьпявака вось так[10] :

«Макс Корж — гэта эстрадны гіп-гоп, клюбны напор у стылістыцы „давай, красава“ і дваровая шчырасьць пад шасьціструнку. Гэта дзіўны і цямлівы гібрыд нізавых жанраў, які дае на выхад стоадсоткавыя бэстсэлеры, ад якіх пры ўсім жаданьні цяжка адвязацца.»

Паводле вэрсіі каналу RAP.RU пласьцінка «Жить в кайф» заняла 5-е месца ў сьпісе лепшых расейскамоўных альбомаў[11].

А ў 2013 годзе Макс Корж заняў другое месца ў конкурсе музычнага тэлеканала A-One Hip-Hop Music Channel «Артыст року»[12].

Паводле рэйтынґу Google trends Украіна «Людина року 2013» Макс Корж на 9 месцы.

У 2014 годзе Макс Корж перамог у намінацыі Муз ТБ 2014 «Эвалюцыя» альбом року «Жить в кайф».

У кастрычніку 2014 року Макс Корж выпусьціў свой трэці альбом, які атрымаў назву «Домашний» (па-беларуску: Хатні). Пасьля гэтага сьпявак адправіўся ў чарговы тур з прэзэнтацыяй альбому. Пад шыльдаю «Вялікі Flat» прайшлі канцэрты ў краінах СНД і некаторых эўрапейскіх местах.

У чэрвені 2015 року Макс Корж быў намінаваны на 3 намінацыі Прэміі Муз-ТВ 2015: «Лепшы гіп-гоп праект», «Лепшы альбом» й «Лепшае канцэртнае шоў».

10 лютага 2016 року Служба бясьпекі Ўкраіны забараніла Максу Каржу ўезд ва Ўкраіну на 5 гадоў з-за яго выступу ў Крыму[13].

26 лютага 2016 року Макс Корж паведаміў пра забарону ўезду ва Ўкраіну для яго. Штамп у пашпарце аб забароне на ўезд ва Ўкраіну артысту паставілі ў кіеўскім аэрапорце «Барыспаль» пры праходжаньні пашпартнага кантролю, не паведаміўшы прычыны забароны ўезду[14].

22 лістапада 2017 року Макс Корж пацьвердзіў у сваім профілі ў Instagram пра забарону аб ўезьдзе ва Ўкраіну, але паабяцаў разабрацца з гэтым.

16 сьнежня 2017 другі раз сабрал аншляґ у Менск-Арэне.

22 сьнежня 2017 стаў пераможцам VK Music Awards

23 сьнежня 2017 правёў канцэрт у Дварцы Спорту ў Кіеве.

Дыскаґрафія

рэдагаваць

Размаўляй са мной па-беларуску (2007)

рэдагаваць

У складзе гурта «ЛунКлан» (Лунінецкі клан):

  • «Братка» (5:27)
  • «БРСМ» (4:49)
  • «Кватэра» (4:57)
  • «Клаберы» (5:55)
  • «Краіна мараў» (3:13)
  • «Лунінецкі клан» (3:46)
  • «Лунінецкае жыцьцё» (1:47)
  • «Тата Лунінец» (3:43)[15].

Мэлодыі без альбомаў

рэдагаваць
  1. Выгоняем алкоголь

Животный мир (2012)

рэдагаваць
  1. Мир моих снов
  2. Оля
  3. Где твоя любовь?
  4. Открой глаза
  5. Супер-агент
  6. Уролог
  7. Чужая женщина
  8. Белый туман
  9. Мой друг
  10. Армия
  11. Наташа
  12. Молодым
  13. Папаша
  14. Где я!
  15. Небо поможет нам
  16. В темноте

Жить в кайф (2013)

рэдагаваць
  1. Здоровый сон
  2. Стань
  3. Мотылек
  4. За тобой (prod. by Tune Crashers)
  5. Эмигрант
  6. Тралики
  7. Жить в кайф
  8. Нет новостей (prod. by Муза Скат)
  9. Сеть
  10. Неважно (prod. by Tune Crashers)
  11. Эндорфин
  12. Тает дым
  13. Зелёный чемодан
  14. Нет никаких правил
  15. Время
  16. Неважно (acoustic)
  17. Тает дым (DJ Nejtrino & DJ Baur remix)

Домашний (2014)

рэдагаваць
  1. Подними (2009)
  2. Эгоист (2012)
  3. Домашний
  4. Amsterdam
  5. Пламенный свет
  6. Флэт (feat. Foth)
  7. Не выдумывай
  8. Кто здесь папа?
  9. Кто здесь отец?
  10. Где Я! (Selebrium officiai remix)

Малый повзрослел. Часть 1 (2016)

рэдагаваць
  1. Своё заберу
  2. Малый повзрослел
  3. Маклауд
  4. Стилево
  5. Без косяка (feat. Леха Лазько)
  6. Крутой чел
  7. Настоящий
  8. Эмилия
  9. Мой друг
  10. Бессонница (feat. Zest Remix)

Малый повзрослел. Часть 2 (2017)

рэдагаваць
  1. Вспоминай меня
  2. Молодость всё прощает
  3. Пьяный дождь
  4. Малиновый закат
  5. Оптимист
  6. Напалм
  7. Горы по колено

Відэаграфія

рэдагаваць

Афіцыйныя кліпы

рэдагаваць
Рок Кліп Рэжысэр
2012 Небо поможет нам Макс Корж
2012 Где я Ягор Абраменка
2013 В темноте Вван Лебедзеў
2013 Жить в кайф Аляксей Бачэнін
2014 Мотылек Макс Корж
2014 Стань Рустам Раманаў
2014 Amsterdam Макс Корж
2014 Домашний Макс Корж
2014 Не выдумывай Макс Корж
2015 Пламенный свет Макс Корж
2015 Флэт feat. F.O.T.H. Макс Корж
2016 Бессонница Антон Маманенка
2016 Слово пацана Макс Корж
2016 Мой друг Антон Маманенка
2016 Стилево Андрэй Сьвятлоў
2017 Малый повзрослел Макс Корж, Мітры Сямёнаў-Алейнікаў
2017 Малый повзрослел 2.0 (Розочка remix) Макс Корж*
2017 Оптимист Макс Корж
2017 Напалм Макс Корж
2018 Малиновый закат Макс Корж*

*Меркавана, бо як рэжысэр не пазначаны.

Канцэртныя кліпы

рэдагаваць

Рок

Кліп

Рэжысэр

2013 Всё ровно Макс Корж
2013 Эндорфин Макс Корж
2014 Тралики Макс Корж
  1. ^ https://www.mk.ru/culture/2022/06/06/maks-korzh-otmenil-vse-koncerty-v-rossii.html
  2. ^ Гурт «ЛунКлан». Альбом «Размаўляй са мной па-беларуску» // Саша Хест (Рэп.by), 2007 г. Праверана 16 траўня 2018 г.
  3. ^ Гурт «ЛунКлан». Песьня «Краіна мараў» // Навум, 30 верасьня 2007 г. Праверана 16 траўня 2018 г.
  4. ^ Макс Корж. Песьня «Чукчы» // Без Понта, 18 лютага 2009 г. Праверана 16 траўня 2018 г.
  5. ^ Сяргей Будкін. Корж беларускі (найлепшыя песьні і відэа) // «Тузін гітоў», 7 лістапада 2013 г. Архіўная копія ад 7 лістапада 2013 г. Праверана 16 траўня 2018 г.
  6. ^ Хронікі рэпрэсій за 15 кастрычніка: новы тэрмін для Паліны Шарэнда-Панасюк, Макс Корж пакінуў Беларусь (бел.) Новы час
  7. ^ Макс Корж: «Музыку нельга назваць працаю» — АІФ
  8. ^ Макс Корж — Небо поможет нам — YouTube
  9. ^ Макс Корж сабраў аншляґ у Менск-Арэна — KP.BY
  10. ^ Як рэпер Макс Корж заваяваў Беларусь — і чаму з Расеяю будзе гэтак жа
  11. ^ Альбомы року. Расейская вэрсія
  12. ^ Артыст року — AOneHipHop.Ru
  13. ^ Максу Коржу запретили въезжать в Украину из-за концертов в Крыму. Украінскія навіны (2016-02-26).
  14. ^ Максу Коржу запретили въезд в Украину. Украінскія навіны.
  15. ^ Гурт «ЛунКлан». Альбом «Размаўляй са мной па-беларуску» (8 песьняў) // Беларускі рэп, 7 лістапада 2013 г. Праверана 16 траўня 2018 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць