Мазырская града
Мазы́рская града́ — града, разьмешчаная на тэрыторыі Мазырскага Палесься, на правабярэжжы ракі Прыпяць. Знаходзіцца ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі.
Мазырская града | |
Найвышэйшы пункт — вышыня — каардынаты | безназоўны(d) 220,7 м[1] Каардынаты: 51°59′51″ пн. ш. 29°18′12.4″ у. д. / 51.9975° пн. ш. 29.303444° у. д. |
---|---|
Разьмяшчэньне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласьць |
Раён | Мазырскі раён |
Каардынаты | Памылка Lua у Модуль:Вікізьвесткі на радку 797: assign to undeclared variable 'coord_mod'. |
Геаграфія
рэдагавацьРасьцягнулася з паўночнага захаду (ля вусьця ракі Пцічы) на паўднёвы ўсход амаль на 50 км (да вёскі Барбароў), шырыня ад 3 да 14 км. Вышыня над узроўнем мора 160—200 м, максымальная 221 м.
Града мае выгляд слабавыгністых ў паўднёва-заходнім кірунку палосаў, складзеных зь невялікіх градаў і ўзгоркаў. Паўночныя і ўсходнія схілы, зьвернутыя да Прыпяці, стромкія, абрывістыя, вышыня іх над зрэзам вады да 50—70 м, заходнія і паўднёва-заходнія — спадзістыя, паступова зьліваюцца з прылеглай водна-ледавіковай раўнінай. Града моцна падзеленая (да 20—30 прамыінаў і яраў на 1 км²). Каля Мазыру яры глыбінёй 40—60 м. На схілах разьвітыя невялікія тэрмакарставыя і суфазіёныя западзіны.
Лясістасьць каля 36%. Пераважаюць хваёвыя лясы і дубровы. На тэрасаваных схілах праводзяцца лесапасадкі. Пад ральлёй каля 22% тэрыторыі. Ляндшафтавы заказьнік дзяржаўнага значэньня Мазырскія яры.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Пасанен, В. Э. Вертикальная Беларусь : справочник-путеводитель по 125 уникальным и самобытным туристско-экскурсионным объектам Беларуси / В. Э. Пасанен, Е. А. Дикусар, В. Е. Подлисских. — Минск: Право и экономика, 2013. — С. 164. — ISBN 978-985-552-253-0
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1999 Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 514.
- Мозырская гряда // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
- Мазырская града // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 485 с.