Мазары́-Шары́ф (дары: مزار شریف — даслоўна «сьвятарная сьвятыня») — самы вялікі горад у паўночным Аўганістане (чацьверты па велічыні ў краіне) і адначасова сталіца правінцыі Балх. Колькасьць насельніцтва на 2002 год складала каля 183 000 чалавек. Асноўнай мовай, якая ўжываецца ў горадзе, зьяўляецца дары. У Мазары-Шарыфе знаходзіцца сьвятарны для шыітаў блакітны мячэт (Rauze-e Szarif), дзе пахаваны халіф Алі, дзякуючы гэтаму горад зьяўляецца адным з цэнтраў ісламскага паломніцтва.

Мазары-Шарыф
Мазары-Шарыф
Краіна: Аўганістан
Правінцыя: Балх
Плошча: 83 км²
Вышыня: 380 м н. у. м.
Насельніцтва (2015)
колькасьць: 577 500 чал.
шчыльнасьць: 6957,83 чал./км²
Геаграфічныя каардынаты: 36°42′0″ пн. ш. 67°7′0″ у. д. / 36.7° пн. ш. 67.11667° у. д. / 36.7; 67.11667Каардынаты: 36°42′0″ пн. ш. 67°7′0″ у. д. / 36.7° пн. ш. 67.11667° у. д. / 36.7; 67.11667
Мазары-Шарыф на мапе Аўганістану
Мазары-Шарыф
Мазары-Шарыф
Мазары-Шарыф
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

З 1992 да 1997 году горад зьяўляўся рэзыдэнцыяй генэрала Абдул-Рашыд Дустума. З 1998 году да 2001 году кантраляваўся Талібанам. 25 лістапада 2001 году каля Мазары-Шарыфу адбыўся бунт палонных талібаў, пры падаўленьні якога загінула 700 чалавек.

Мазары-Шарыф калісьці быў сталіцай аўганскага Туркестану, старажытнай імпэрыі якая знаходзілася паміж Гератам, гарамі Гіндукуш і ракой Амудар’яй на поўначы, зьнішчанай Чынгісханам у 1220 годзе.

Горад вядомы вытворчасьцю дываноў і гандлем авечай поўсьцю. Жыхары таксама займаюцца дробнай прамысловасьцю, пераапрацоўкай мэталічных руд.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Мазары-Шарыфсховішча мультымэдыйных матэрыялаў