Магілёўская даўніна

(Перанакіравана з «Магілёўская старына»)

«Магілёўская даўніна́» (па-расейску: Могилёвская старина) ― зборнік дакумэнтаў і артыкулаў па гісторыі, этнаграфіі і археалогіі Магілёўшчыны, перадрукаваных з «Магілёўскіх губэрнскіх ведамасьцяў» за 1898-1903 гады. Выдадзены ў трох выпусках пад рэдакцыяй этнографа Е. Р. Раманава.

Вокладка першага тому.

У выпусках зборніка апублікаваная Баркулабаўская хроніка, «Апісаньне Крычаўскага графства, або былога староства» А. Меера, мапу Магілёўскага намесьніцтва 1786 году, дакумэнты, нарысы й артыкулы па гісторыі Магілёва, Быхава, Воршы, Крычава й іншых гарадоў. Шмат этнаграфічнага матэрыялу: песьні, казкі, прыказкі, дзіцячыя гульні, народная мэдыцына. Паведамлялася пра археалягічныя знаходкі ў губэрні.

Літаратура

рэдагаваць
  • Бандарчык В. К. Еўдакім Раманавіч Раманаў : Жыццё і навуковая дзейнасць / В. К. Бандарчык. — Мінск : Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1961. — 305 с.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць