Магда Вашар’ява
Ма́гда (Магдале́на) Ваша́р’ява (па-славацку: Magda Vášáryová; нар. 26 жніўня 1948, Баньска Шцьяўніца, Чэхаславаччына) — славацкая акторка, дыпляматка, дзяржаўная дзяячка.
Магда Вашар’ява | |
Magda Vášáryová | |
славацкая акторка, палітык, дыплямат | |
Дэпутат Нацыянальнага сходу Славаччыны | |
---|---|
17 чэрвеня 2006 — сакавік 2016 | |
Амбасадарка Славаччыны ў Польшчы | |
2000 — 2005 | |
Папярэднік: | Ондрэй Немчак |
Наступнік: | Францішак Ружычка |
Амбасадарка ЧСФР у Аўстрыі | |
1990 — 1993 | |
Наступнік: | Павал Яйтнэр |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
26 жніўня 1948 (76 гадоў) Баньска Шцьяўніца, Чэхаславаччына |
Партыя: | СДХУ — ДП |
Сужэнец: | Мілан Ласіца[d] і Dušan Jamrich[d][1] |
Дзеці: | Гана, Зоф’я |
Адукацыя: | Унівэрсытэт Коменскага |
Узнагароды: | |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вашар’ява.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыла матэматычна-фізычную гімназію ў Браціславе, філязофскі факультэт Ўнівэрсытэту Коменскага ў Браціславе (1966—1971).
Тэатральную кар’еру пачала ў 1970 року. Працавала ў тэатрах „Новая сцэна“ (1971—1983), Славацкім нацыянальным тэатры (1983—1990).
У 1990—1993 — амбасадарка ЧСФР у Аўстрыі[2].
3 траўня 1993 заснавала Славацкае таварыства замежнай палітыкі[3], зьяўлялася ягонай кіраўніцай да 2000 року[4].
Брала ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах 1999 року, атрымала 6,6% галасоў выбарцаў[5].
У 2000—2005 — амбасадарка Славаччыны ў Польшчы[6].
З 21 лютага 2005 — намесьніца міністра замежных і эўрапейскіх справаў у другім урадзе Мікулаша Дзурынды[7].
Улетку 2005 року ўступіла ў Славацкую дэмакратычную і хрысьціянскую унію[7]. Ад яе абраная дэпутаткай парлямэнту 2006 року скліканьня, у 2010 року пераабраная. Выйшла з партыі СДКУ — ДП 12 сьнежня 2013 року[8].
Валодае ангельскай, нямецкай, польскай, расейскай, сэрсбкахарвацкай і францускай мовамі.
Творчасьць
рэдагавацьДэбютавала ў кіно ў 15-гадовым веку (роля дзяўчынкі Эвы ў фільме „Senzi mama“). Пасьля галоўнай ролі ў фільме Францішка Ўлачыла „Маркета Лазарава“ стала адной з найпапулярнейшых акторак у краіне. Сярод шматлікіх роляў асабліва вылучаюцца здымкі ў фільмах „Радуз і Магулена“, „Уцекачы і пілігрымы“, „Прынц Баяя“, „Русалка“, „Пастрыжыны“
Аўтарка кнігі ўспамінаў пра Баньску Шцьяўніцу „Krátke listy jednému mestu“ (1988).
Фільмаграфія
рэдагаваць- 1964: „Senzi mama“ (Эва)
- 1965 – „Markéta Lazarová“ (Маркета Лазарава)
- 1968: „Sladký čas Kalimagdory“ (Малімагдара)
- 1968: „Zbehovia a pútnici“ (Дамініка)
- 1969: „Kráľovská poľovačka“ (Марта ў маладосьці)
- 1969: „Vtáčkovia, siroty a blázni“ (Марта)
- 1970: „Na kometě“ (Анжэліка)
- 1970: „Radúz a Mahulena“ (Магулена)
- 1971: „Hry lásky šálivé“ (служка)
- 1971: „Princ Bajaja“ (Славена)
- 1972: „…a pozdravuji vlaštovky“ (Марушка Кудэржыкава)
- 1973: „Deň slnovratu“ (Бланка)
- 1973: „Skrytý prameň“ (Марыя)
- 1974: „Die Wahlverwandtschaften“ (Атылія)
- 1976: „Koncert pre pozostalých“
- 1977: „Rusalka“ (Русалка)
- 1978: „Krutá ľúbosť“ (Крыстка')
- 1978: „Pustý dvor“ (Крысьціна)
- 1980: „Postřižiny“ (Марыя)
- 1980: „Temné slunce“ (Крыс)
- 1984: „Noc smaragdového měsíce“ (Слаўка)
- 1985: „Tichá radosť“ (Соня)
- 1986: „Lev s bílou hřívou“ (Калма Вэсэла)
- 1986: „Alžbetin dvor“ (Цэлеста Фабічы)
- 1986: „Zkrocení zlého muže“ (Тэрэза Бур’янава)
- 1987: „Južná pošta“ (Марыя Юркавічава)
- 1987: „Svět nic neví“ (Іржына Сьцейнава)
- 1988: „Eugen Onegin“ (Тацяна)
- 1990: „Súkromné životy“ (Алена)
Прэміі і ўзнагароды
рэдагаваць- Заслужаная артыстка Чэхаславаччыны (1988)
- Залаты мэдаль „За заслугі ў культуры Gloria Artis“ (2010)[9]
- прэмія Ганны Р. Эленбоген Праскага таварыства міжнароднага супрацоўніцтва за дзяржаўную службу і пажыцьцёвую барацьбу з карупцыяй (2016)[10]
Сям’я
рэдагавацьСястра акторкі Эміліі Вашар’явай.
Першы муж — актор Душан Ямрых. Другі — Мілан Ласіца. Мае двух дачок.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://www.fdb.cz/lidi-zivotopis-biografie/22375-magda-vasaryova.html
- ^ Mgr. Magdaléna Vášáryová (чэс.) Naši pedagogové. CEVRO Institut. Праверана 22 сакавіка 2021 г.
- ^ Vášáryová, Magda (9 кастрычніка 2018) Vášaryová: Priznajme si, že sme úspešnou krajinou a prestaňme so stredoeurópskym nariekaním (славацк.) EURACTIV Slovensko Праверана 22 сакавіка 2021 г.
- ^ História SFPA (славацк.). Slovenská spoločnosť pre záhraničnú politiku. Праверана 22 сакавіка 2021 г.
- ^ Magdaléna Vášáryová (славацк.) SME. Petit Press. Праверана 22 сакавіка 2021 г.
- ^ Bývalí veľvyslanci (славацк.). Veľvyslanectvo Slovenskej republiky vo Varšave (28 студзеня 2020). Праверана 22 сакавіка 2021 г.
- ^ а б SITA. (1 ліпеня 2005) Štátna tajomníčka Magda Vášáryová vstúpila do SDKÚ (славацк.) SME. Petit Press. Праверана 22 сакавіка 2021 г.
- ^ Kern, Miroslav (12 сьнежня 2013) SDKÚ má sotva klub, odišli Žitňanská, Beblavý a Vášáryová (славацк.) SME. Petit Press. Праверана 22 сакавіка 2021 г.
- ^ Złota Gloria dla Magdaleny Vasaryovej (пол.). Ministerstwo Kultury i Dziedzictwa Narodowego (5 ліпеня 2010). Праверана 22 сакавіка 2021 г.
- ^ Prague Society udělila Ceny Hanno R. Ellenbogen za celoživotní obětavost veřejné službě (чэс.) Praha.eu. Magistrát hlavního města Prahy (7 красавіка 2016). Праверана 22 сакавіка 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Магда Вашар’ява (анг.) на сайце IMDb
- Магда Вашар’ява (чэс.) у Чэхаславацкай базе кіназьвестак