Пасланьне да піліпянаў

(Перанакіравана з «Ліст да піліпянаў»)
Кніга Новага Запавету

Пасланьне да піліпянаў


Гістарычныя кнігі
Дыдактычныя кнігі
Прароцкія кнігі

Пасланьне да пілінянаў — адно з пасланьняў апостала Паўла, якое ўваходзіць у сьпіс кнігаў Новага Запавета. Разьмяшчаецца пасьля пасланьня да эфэсянаў і перад пасланьня да каласянаў.

Піліпы ёсьць першы горад у Эўропе, які наведаў апостал Павал, павінуючыся адкрыцьцю, якое ён атрымаў у сьне. Гэта здарылася падчас ягонай другой місіянэрскай вандроўкі ў 49 ці 50 годзе. Паўла й вернікаў у Піліпах зьвязвалі путы ўзаемнай шчырай любові й поўнага даверу. Таму апостал нават згаджаўся прымаць ад вернікаў дапамогу, чаго ён ніколі не рабіў. У пачатку ліста Павал нават не называе сябе апосталам, таму што ў Македоніі яму не прыходзілася абараняць свой апостальскі тытул. Пасьля Павал яшчэ раз паведаў абшчыну ў Піліпах і ўвесь час падтрымліваў зь ёй сувязь.

Мэта напісаньня

рэдагаваць

Па-першае, пасланьне зьяўляецца лістом ўдзячнасьці за грашовую дапамогу, якую ен атрымаў праз Эпафрадыта. Эпафрадыт быў пасланы вернікамі Піліпаў да апостала ў якасьці памочніка, але на шляху да яго небясьпечна захварэў, таму Павал вырашыў адправіць яго дахаты. Эпафрадыт павінен быў прынесьці гэтае пасланьне назад у Піліпы. Па-другое, Павал даведаўся пра спрэчкі паміж дзьвюмя жанчынамі, якія займалі важнае становішча ў царкве. Мэтай ягонага ліста было жададаньне ўсталяваць мір. Акрамя ўсяго, Павал паведамляе сваім чытачам пра свае асабістыя абставіны й жаданьне зноўку наведаць царкву.

 
Апостал Павал. Выява XII ст.

Гэтае пасланьне поўнае радасьці, цеплыні й сардэчнасьці. Нягледзячы на ягоныя невялікія памеры, у пасланьні 14 разоў зьмешчаны словы «радасьць» і «радавацца». Павал просіць піліпянаў не сумаваць, а радавацца ягонаму турэмнаму зьняволяньню, а тасама магчымай сьмерці, таму што ен будзе разам з Хрыстом. Апостал заклікае вернікаў жыць адпаведна Хрысту й прыняць за ўзор Ягонае паслушаньне воле Айца. Пра гэта распавядае вядомы гімн пра Хрыста, у якім апавядаецца пра Божы твар Хрыста, пра добравольнае самазьніжэньне нават да сьмерці на крыжы. Зараз Укрыжаваны ўзьнесены над усім тварэньнем, Ён мае права на імя Бога — Гасподзь. Глыбокі па багаслоўскаму зьместу гімн мае практычны сэнс: замест спрэчак пра старшынства піліпяне павінны станавіцца падобнымі на Хрыста, ставіць іншых замест сабе на першае месца.

Павал паведамляе пра намер даслаць у Піліпы свайго сябра Цімафея. Ён растлумачвае, чаму вырашыў адправіць дадому Эпафрадыта, якому дае высокую характарыстыку. Апостал засьцерагае царкву ад небясьпекі ад дзейнасьці хрысьціянаў-законьнікаў, прыводзячы ўласны досьвед. Пасланьне зьмяшчае каштоўную біяграфічную інфрармацыю пра жыцьцё Паўла да таго часу, як ён стаў хрысьціянінам. Павал напрамую зьвяртаецца да дзьвюх жанчынаў, просячы іх жыць у сяброўстве. Гэта адзінае пасланьне, дзе апостал называе імёны тых, да каго ён зьвяртаецца. Заканчваецца ліст гарачай падзякай за вырабленную яму піліпійцамі дапамогу.

Месца й час напісаньня

рэдагаваць

Пасланьне да піліпянаў было напісана з турмы. Апостал мог напісаць яго як з Кесарыі, гэтак і з Рыму, у абодвух гарадах ён доўгі час быў у няволі. Традыцыйна лічыцца, што месца папісаньня — Рым, а час напісаньня — пачатак 60-х гады.

Структура

рэдагаваць

Пасланьне складаецца з 4 разьдзелаў. Ён пачынаецца з адрасату, за якім ідзе ўзьдзячная малітва. Павал, жадаючы ўсьцешыць піліпянаў, расьпявядае пра свае справы, заклікае сьледваць за Хрыстом у адносінах адзін да аднаго. Далей ен паведамляе пра Цімафея й Эпафрадыта, засьцерагае піліпянаў ад законьнікаў, заклікае жанчын у спрэчцы да міру, дзякуе за вырабленную дапамогу. У канцы твору Павал перадае прывітаньне ўсім сябрам абшчыны ад братоў, якія знаходзяцца разам з ім.

Каротны плян

рэдагаваць
  • Прывітаньне й малітва (1:1—11)
  • Асабістыя абставіны (1:12—26)
  • Новае жыцьцё ў яднаньні з Хрыстом (1:27—2:18)
  • Пляны ў адносінах да Цімафея ды Эпафрадыта (2:19—30)
  • Засьцярога ад ілжэнастаўнікаў (3:1—4:9)
  • Заключныя настаўленьні (4:10—20)
  • Завяршэньне ліста (4:21—23)

Літаратура

рэдагаваць
  • Толкования посланий апостола Павла к Колоссянам и Филиппийцам, Затворник Феофан, Правило веры, 2005 г., 5-94759-029-8, 612 c.
  • Жан Кальвин, Толкование на Послания апостола Павла к Ефесянам и Филиппийцам, Евангелие и Реформация, 2008г., 224с.
  • Н.Т.Райт, Павел. Послания из тюрьмы. К Ефесянам, Филиппийцам, Колоссянам и Филимону. Популярный комментарий, 2009г., 96с,

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць