Ліптаўскі Мікулаш
Ліптаўскі Мікулаш (да 1952 году — Liptovský Svätý Mikuláš (Ліптаўскі Сьвяты Мікулаш) па-нямецку: Liptau-Sankt-Nikolaus; па-вугорску: Liptószentmiklós) — места ў паўночнай Славаччыне, на рацэ Ваг. Мікулаш знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Ліптаў, ля Нізкіх Татраў.
Ліптаўскі Мікулаш | |||||
славац. Liptovský Mikuláš | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1286 | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Жылінскі | ||||
Раён: | Ліптаўскі Мікулаш | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 577 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 044 | ||||
Паштовы індэкс: | 031 01 | ||||
Нумарны знак: | LM | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°4′52″ пн. ш. 19°37′5″ у. д. / 49.08111° пн. ш. 19.61806° у. д.Каардынаты: 49°4′52″ пн. ш. 19°37′5″ у. д. / 49.08111° пн. ш. 19.61806° у. д. | ||||
Ліптаўскі Мікулаш | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.mikulas.sk |
Гісторыя
рэдагавацьЛіптаўскі Мікулаш упершыню ўзгадваецца ў 1286 годзе, з XIV ст. места набывае вялікае эканамічнае значэньне, асабліва з 1677 году, калі яно становіцца цэнтрам Ліптаву. Да 1918 году места знаходзілася ў Каралеўстве Вугоршчына. У XIX ст. Ліптаўскі Мікулаш лічыўся цэнтрам славацкага нацыянальнага руху.
У цяперашні час Ліптаўскі Мікулаш зьяўляецца важным прамысловым цэнтрам паўночнае Славаччыны.
Насельніцтва
рэдагавацьПаводле перапісу 2001 году насельніцтва места склала 33 тыс. чалавек. 94,07% зь іх — славакі, 2,3% цыганы, 2,1% чэхі й 0,28% вугорцы. 34,48% насельніцтва места адносяць сябе да каталікоў, 32,26% не прылічылі сябе ні да адной канфэсіі й 26,85% назвалі сябе лютаранамі.
Славутасьці
рэдагаваць- Касьцёл сьв. Мікалая
- Жупны дом
- Лютаранская кірха
- Гатычны кляштар францысканцаў Окалічнэ
- Вадасховішча Ліптаўска Мара
Крыніцы
рэдагаваць- ^ The 2021 Population and Housing Census — Браціслава: Statistical Office of the Slovak Republic.