Лідзкі пагранічны атрад

Лідзкі пагранічны атрад — тэрытарыяльны орган пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Ахоўвае ўчастак беларуска-летувіскай граніцы.

Гісторыя

рэдагаваць

Лідзкі пагранічны атрад быў утвораны згодна пастановы прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 1997 году № 419 «Пра меры па ўзмацненні аховы Дзяржаўнай мяжы». Ён разьмясьціўся ў горадзе Ліда на тэрыторыі былога вайсковага гарадка 49 дывізіі ракетных войскаў стратэгічнага прызначэньня Расейскай Фэдэрацыі «Паўночны».

Працягласьць граніцы

рэдагаваць

Канчаткова ўчастак дзяржаўнай граніцы, які знаходзіцца ў зоне адказнасьці Лідзкага пагранатрада, сфармаваўся да 27 жніўня 2005 году па выніках працы сумеснай дэмаркацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь і Летувіскай Рэспублікі. Працягласьць ўчастка складае — 184.5 км, у тым ліку: сухапутнага — 111.5 км; рачнога — 66 км; азёрнага — 7 км.

Падразьдзяленьні

рэдагаваць

Пункты пропуску

рэдагаваць

Камандзіры

рэдагаваць

Першым начальнікам пагранічнага атрада прызначаны палкоўнік Аляксандар Мэндаль. Ён з групай афіцэраў кіраваньня прыступіў да выкананьня службовых абавязкаў 14 верасьня 1997 году.

У розны час Лідзкім памежным атрадам кіравалі палкоўнікі:

  • Аляксандар Мэндаль
  • Уладзімер Пыж
  • Уладзімер Ляўда
  • Мікалай Кукін
  • Юры Брычак
  • Аляксей Кузьменка
  • Сяргей Жылінскі
  • Аляксандар Давідзюк (на 2021 год)

Асаблівыя даты

рэдагаваць

Днём частцы вызначана 25 жніўня. У першую гадавіну ўтварэньня, 25 жніўня 1998 году, атрад атрымаў Баявы сьцяг.

Інцыдэнты

рэдагаваць

У ноч з 3 на 4 жніўня 2021 году на вучастку пагранічнай заставы «Беняконі» быў знойдзены паранены нелегальны мігрант з Іраку, які хутка памёр. Беларускія ўлады абвінавацілі ў зьбіцьці летувіскіх пагранічнікаў[1][2].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць