Геранёны (пагранічная застава)
Пагранічная застава «Геранёны» — падразьдзяленьне Лідзкага пагранічнага атраду на вучастку беларуска-летувіскай граніцы. Разьмешчана па адрэсе: вёска Геранёны, вул. Палявая.
Гісторыя
рэдагавацьСфармавана паводле Загаду Старшыні Дзяржпагранкамітэту ад 04.02.2011 году № 47 зь месцам дысьлякацыі ў вёсцы Геранёны Іўеўскага раёну. З 6 ліпеня 2011 году пагранічная застава «Геранёны» прыступіла да аховы дзяржаўнай граніцы агульнай працягласьцю каля 30,5 кілямэтраў. Адлегласьць ад пагранічнай заставы да дзяржаўнай граніцы каля 4 кілямэтраў. ННовы комплекс пагранічнай заставы, пабудаваны па Праграме ўладкаваньня зьнешняй граніцы Саюзнай дзяржавы на пэрыяд 2007-2011 гадоў і абсталяваны найноўшым тэхналягічным абсталяваньнем, інфармацыйнымі, тэлекамунікацыйнымі, інжынэрнымі сеткамі і сыстэмамі відэаназіраньня.