Беняконі (пагранічная застава)
Пагранічная застава «Беняконі» — падразьдзяленьне Лідзкага пагранічнага атраду на вучастку беларуска-летувіскай граніцы. Разьмешчана па адрэсе вёска Беняконі, вул. Міцкевіча, 17.
Гісторыя
рэдагавацьЗьяўляецца правапераемнікам пагранічнага паста «Канвелішкі», сфармаванага ў студзені 1993 году, у складзе камэндатуры «Ліда» Смаргонскага пагранічнага атраду. З 2 сьнежня 2011 году пагранічная застава «Беняконі» прыступіла да аховы дзяржаўнай граніцы агульнай працягласьцю каля 40 кілямэтраў з новага месца дысьлякацыі. Новы комплекс пагранічнай заставы, пабудаваны па Праграме ўладкаваньня зьнешняй граніцы Саюзнай дзяржавы на пэрыяд 2007-2011 гадоў.
Умовы
рэдагавацьАдлегласьць ад заставы да дзяржаўнай граніцы ўсяго каля 2,5 кілямэтраў, што дазваляе значна скараціць час рэагаваньня па абстаноўцы. Комплекс заставы абсталяваны найноўшым тэхналягічным абсталяваньнем, інфармацыйнымі, тэлекамунікацыйнымі, інжынэрнымі сеткамі і сыстэмамі відэаназіраньня. Таксама ў склад комплексу, які можа працаваць у аўтаномным рэжыме, увайшлі 8-кватэрны жылы дом, склад гаруча-змазачных матэрыялаў, гарадок для службовых сабак, спартовыя пляцоўкі, трансфарматарная станцыя, воданапорная вежа з артэзіянскімі сьвідравінамі, ачышчальныя збудаваньні. На першым паверсе будынка разьмешчаны службовыя памяшканьні, на другім — блёк харчаваньня і адпачынку вайскоўцаў.
Інцыдэнты
рэдагавацьУ ноч з 3 на 4 жніўня 2021 году на вучастку пагранічная застава «Беняконі» быў знойдзены паранены нелегальны мігрант з Іраку, які хутка памёр. Беларускія ўлады абвінавацілі ў зьбіцьці летувіскіх пагранічнікаў[1][2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Умер на руках у пограничников». На границе погиб житель Ирака. Он возвращался из Литвы, intex-press, 4-08-2021
- ^ Жителем приграничья, первым заметившим мигранта, оказался ветеран Афганистана, экс-сотрудник военкомата, intex-press, 4-08-2021