Суботнікі (пагранічны пост)

Пагранічны пост «Суботнікі» — падразьдзяленьне Лідзкага пагранічнага атраду на вучастку беларуска-летувіскай граніцы. Разьмешчаны па адрэсе: вёска Суботнікі, вул. Пагранічнікаў, 1.

Гісторыя

рэдагаваць

Пагранічны пост «Суботнікі» зь месцам дысьлякацыі ў мястэчку Суботнікі Іўеўскага раёну пачаў фармавацца са жніўня 1993 году, а з 1 лістапада 1993 году быў прыняты пад ахову ўчастак Дзяржаўнай граніцы працягласьцю каля 40 кілямэтраў. Зь лістапада 2007 па ліпень 2011 году ў склад пагранічнага паста ўваходзіла група пагранічнага кантролю, якая ажыцьцяўляла пропуск у пунктах пропуску «Геранёны» і «Піцкуны».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць