Забалаць (пагранічная застава)
пагранічная застава
Пагранічная застава «Забалаць» — падразьдзяленьне Лідзкага пагранічнага атраду на вучастку беларуска-летувіскай граніцы. Разьмешчана па адрэсе вёска Забалаць, вул. Савецкая, 29.
Гісторыя
рэдагавацьПачала фармавацца ў студзені 1993 году, у складзе камэндатуры «Ліда» Смаргонскага пагранічнага атраду. З 1 лістападу 1993 году падразьдзяленьне ўзяло пад ахову дзяржаўную мяжу працягласьцю каля 20 км. Першапачаткова адміністрацыйныя памяшканьні падразьдзяленьня разьмяшчаліся ў «Доме калгасьніка» у мястэску Забалаць. Па заканчэньні будаўніцтва будынка пагранічнай заставы ў 1995 годзе ў адпаведнасьці з Праграмай уладкаваньня граніцы Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, падразьдзяленьне перадысьлякавалі на новае месца на ўскраіне мястэчка Забалаць.