Доцішкі (пагранічная застава)

Пагранічная застава «Доцішкі» — падразьдзяленьне Лідзкага пагранічнага атраду на вучастку беларуска-летувіскай граніцы. Разьмешчана па адрэсе вёска Доцішкі, вул. Савецкая, 2.

Гісторыя рэдагаваць

Зьяўляецца правапераемнікам пагранічнага паста «Нача». З 17 сакавіка 2012 году пагранічная застава "Доцішкі" прыступіла да аховы дзяржаўнай граніцы працягласьцю каля 37 кілямэтраў з новага месца дысьлякацыі. Новая застава мае двухпавярховы адміністрацыйны будынак, гаражы, гадавальнік, гарадок пагранічнай службы, а побач 12-кватэрны дом для сем’яў прапаршчыкаў і афіцэраў. Службовыя кватэры для пагранічнікаў з поўным аздабленьнем, мэбляй і бытавой тэхнікай. Таксама ўсе выгоды створаны і для салдат тэрміновай службы.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць