Ляўшы (Падляскае ваяводзтва)
Ляўшы́ (па-польску: Kobylanka, на мясцовай беларускай гаворцы: Ле́ўшэ[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.
Ляўшы | |
польск. Lewsze | |
Мясцовая назва: | Леўшэ |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Міхалова |
Насельніцтва: | 69 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 16-050 |
Нумарны знак: | BIA |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°0′15.000″ пн. ш. 23°40′49.000″ у. д. / 53.00416667° пн. ш. 23.68027778° у. д.Каардынаты: 53°0′15.000″ пн. ш. 23°40′49.000″ у. д. / 53.00416667° пн. ш. 23.68027778° у. д. |
Ляўшы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[3]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй. Меншую частку жыхароў складаюць этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Новай Волі[4]).
Гісторыя
рэдагавацьВёска была заснаваная на пачатку 18 ст. у межах гарадоцкіх маёмасьцяў заблудаўскага графства. Мужыкі зь Ляўшоў працавалі тады ў фальварку ў Юльянцы. У 1847 г. пражывала тут мужыцкіх сем’яў ды сям’я жыдоўскага арандатара корчмы[5]. У міжваенны пэрыяд Ляўшы прыналежалі да гміны Міхалова Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 46 жыхароў (33 каталікоў і 13 уніятаў, усе былі запісаныя палякамі)[6]. У 1967 г. побач зь вёскай быў адкрыты завод дабычы торфу, у якім працавала большасьць жыхароў.[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 2 ліпеня 2015 г.
- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 113
- ^ Parafia Opatrzności Bożej (Michałowo) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 2 ліпеня 2015 г.
- ^ Parafia Narodzenia Świętego Jana Chrzciciela w Nowej Woli (пол.) Праверана 2 ліпеня 2015 г.
- ^ а б Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 2 ліпеня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 16 (пол.) Праверана 2 ліпеня 2015 г.