Лямін Ямаль
Лямін Ямаль Насраўі Эбана (па-гішпанску: Lamine Yamal Nasraoui Ebana; нар. 13 ліпеня 2007 году) — гішпанскі футбаліст, правы ўінгер клюбу «Барсэлёна» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Зважаецца адным з найлепшых маладых талентаў у сьвеце[4][5][6]. Мае мараканскае і экватарыяльнагвінэйскае паходжаньне.
Лямін Ямаль | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 13 ліпеня 2007[1] (17 гадоў) | |
Рост | 1,78 м[3] | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца, цэнтральны нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Барсэлёна | |
Нумар | 27 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2023— | Барсэлёна | 50 (10) |
Зборныя | ||
2023— | Гішпанія | 17 (3) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьЯмаль у веку шасьці гадоў трапіў у акадэмію «Барсэлёны», вядомую як Ля-Масія, пасьля прагляду. Ужо хутка ён пачаў зважаецца як адзін з найгалоўных талентаў акадэміі[7][8][9], то бок гулец трапіў у каманду да 19 гадоў ужо ў сэзоне 2022—2023 гадоў[9]. Улетку 2022 году Ямаль поруч зь іншымі маладымі выхаванцамі быў запрошаны Чаві ў падрыхтоўчы лягер першай каманды[10][11]. Паводле зьвестак, маладзён уразіў галоўнага трэнэра[12].
Футбаліст дэбютаваў у асноўнай камандзе «Барсэлёны» 29 красавіка 2023 году, замяніўшы Гаві на 83-й хвіліне пераможнага матчы Ля Лігі супраць «Бэтысу». За некалькі хвілін маладзён зрабіў адзін стрэл у браму былога галкіпэра «Барсэлёны» Кляўдыё Брава і стаў ня толькі пятым наймаладзейшым гульцом у гісторыі Ля Лігі, згуляўшы матчы ў веку 15 гадоў, 9 месяцаў і 16 дзён[13], але таксама наймаладзейшым гульцом першай каманды «Барсэлёны» пасьля 15-гадовага Арманда Сажы, які ўсталяваў рэкорд яшчэ ў 1922 годзе[14]. Свой першы матч ад пачатку Ямаль згуляў у складзе клюбу 20 жніўня 2023 году, калі каталёнцы прымалі «Кадыс»[15][16]. У свой наступны матч гулец быў абраны футбалістам матчу, пасьля таго як дапамог Гаві і Робэрту Левандоўскаму ўлучыць мячы ў браму «Вільярэалу»[17]. Напружаны матч скончыўся зь лікам 4:3 на карысьць барсэлёнцаў. 19 верасьня гулец запачаткаваў выступы ў Лізе чэмпіёнаў, зьявіўшыся ў матчы супраць «Антвэрпэну»[18]. 2 кастрычніка Ямаль склаў новую працоўную дамову, а кошт ягонага выкупу павялічыўся да 1 мільярда эўра[19]. Праз амаль тыдзень гішпанец адзначыўся голам у браму «Гранады». У 16 гадоў Лямін пераўзвысіў некалькі рэкордаў цягам сэзону, згуляўшы 50 матчаў ва ўсіх спаборніцтвах[20].
Міжнародная
рэдагавацьЯмаль прыцягваўся да матчаў зборных Гішпаніі розных узростаў. У 2023 годзе ён быў адным з ключавых гульцоў у складзе зборнай Гішпаніі да 17 гадоў на чэмпіянаце Эўропы сярод юнакоў. Футбаліст забіў чатыры галы на турніры, але зборная была выбітая французамі ў паўфінале першынства. 1 верасьня 2023 году, то бок у веку 16 гадоў і 50 дзён, Лямін атрымаў свой першы міжнародны выклік у нацыянальную зборную Гішпаніі на адборачныя матчы чэмпіянату Эўропы 2024 году супраць зборных Грузіі і Кіпру[21]. 8 верасьня гулец дэбютаваў у кашулі нацыянальнай зборнай, адзначыўшыся ўлучыным голам на 74-й хвіліне матчу ў браму зборнай Грузіі[22]. 7 чэрвеня 2024 году ён быў абраны ў склад зборнай на сам турнір[23]. 15 чэрвеня гулец дэбютаваў на чэмпіянаце Эўропы ў матчы супраць зборнай Харватыі, стаўшы наймаладзейшым гульцом у веку 16 гадоў і 338 дзён, пабіўшы папярэдні рэкорд паляка Кацпэра Казлоўскага[24].
Дасягненьні
рэдагаваць«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2023
Гішпанія:
- Чэмпіён Эўропы: 2024
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в https://www.sport.es/es/noticias/barca/secretos-lamine-yamal-86354043
- ^ а б https://www.lavanguardia.com/deportes/fc-barcelona/20230423/8915449/talento-increiblemente-precoz-lamine-yamal-quien-es-perfil-barca.html
- ^ а б https://www.transfermarkt.com/lamine-yamal/profil/spieler/937958
- ^ «Watch: Lamine Yamal making more history! 16-year-old Barcelona sensation breaks Supercopa goalscoring record after late strike against Osasuna». Goal.
- ^ «The 25 best young players in world football right now ranked in order». Give Me Sport.
- ^ «'A superstar is born' — Yamal’s history making moment of 'genius'». BBC Sport.
- ^ « «Lamine Yamal shows shades of Messi». Marca
- ^ «La Masía alumbra a su 'nuevo Ansu'». Diario AS
- ^ а б «Julián Araujo, un 'tapado' para el lateral derecho». Mundo Deportivo.
- ^ «Lamine Yamal, el niño de 15 años que ya entrena con el Barcelona: descubre al "mini Messi" de La Masía». Marca
- ^ «FC Barcelona: Wird Lamine Yamal (15) der nächste Lionel Messi?». Sport Bild
- ^ «Promessa de 15 anos encanta Xavi e treina com elenco do Barcelona». Globo Esporte
- ^ «Youngest players in the history of La Liga». 90min.
- ^ «15-Year-Old FC Barcelona Prodigy Lamine Yamal Smashes Youngest Appearance Maker Record». Forbes.
- ^ «Lamine Yamal, youngest FC Barcelona starter ever». FC Barcelona.
- ^ «Lamine Yamal becomes youngest La Liga starter in 21st century in Barcelona’s 2-0 win against Cádiz». CNN.
- ^ «Villarreal 3–4 FC Barcelona: Rollercoaster ride to victory». FC Barcelona.
- ^ «Youngest Champions League players: Moukoko, Yamal, Babayaro, Cherki, Halilović, Tielemans». UEFA.
- ^ «Lamine Yamal extends contract to 2026». FC Barcelona.
- ^ «All Lamine Yamal’s records». FC Barcelona.
- ^ «Lista de convocados para los partidos contra Georgia y Chipre». Royal Spanish Football Federation.
- ^ «Spain teen Yamal scores, breaks record on debut». ESPN.
- ^ «Final Spain squad for the Euro 2024 finals». Royal Spanish Football Federation.
- ^ «Prodigy Lamine Yamal breaks record as youngest ever UEFA Euro player». Optus Sport.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball