Ляды (гміна Чыжы)
Ля́ды (па-польску: Lady, па-падляску: Lady[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы.
Ляды | |
польск. Lady | |
Першыя згадкі: | 1576 |
Мясцовая назва: | Lady |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Чыжы |
Насельніцтва: | 43 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-207 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°48′0″ пн. ш. 23°30′0″ у. д. / 52.8° пн. ш. 23.5° у. д.Каардынаты: 52°48′0″ пн. ш. 23°30′0″ у. д. / 52.8° пн. ш. 23.5° у. д. |
Ляды | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Побач зь вёскай працякае рака Локніца.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Антонія Пячорскага ў Курашэве). Меншую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Ўнебаўзяцьцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сьв. Біскупа Станіслава ў Нарві[3]).
Гісторыя
рэдагавацьНавакольле Лядаў было заселянае ўжо ў цтаражытнасьці, чаго сьведчаньням зьяўляецца магіла пшэворскай культуры (2 ст. да н. э.), якая была знойдзена побач зь вёскай у 1932 г.[4]. Першыя пісьмовыя згадкі пра вёску паходзяць з Люстрацыі падляскага ваяводзтва 1576 г., калі тут знаходзіўся адміністрацыйны цэнтар бельскага лясьніцтва для лясоў Бельскай пушчы. У 19 ст. было тут 16 хатаў, у якіх пражывалі 162 жыхары[5]. У міжваенны пэрыяд Ляды прыналежалі да гміны Пасынкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 104 жыхары (30 палякаў-каталікоў і 74 праваслаўных беларусаў)[6]. У 1942 г. побач зь Лядамі пры крыніцы (па мясцовай традыцыі вада з крыніцы лечыць хваробы) была пабудаваная па ініцыятыве мясцовага жыхара Хвёдара Паўлючука капліца сьв. Братаў Макавеяў. Пасьля Другой сусьветнай вайны Ляды былі далучаныя да гміны Чыжы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 13 траўня 2015 г.
- ^ Pudlaśki nazvy. Lady svoja.org Праверана 13 траўня 2015 г.
- ^ NAREW - Parafia Wniebowzięcia NMP i św. Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 13 траўня 2015 г.
- ^ Archeologiczna Ścieżka Edukacyjna (пол.) Urząd Gminy Czyże Праверана 13 траўня 2015 г.
- ^ Lady (пол.) Urząd Gminy Czyże Праверана 13 траўня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 21 (пол.) Праверана 13 траўня 2015 г.