Курашэва
Курашэва (па-польску: Kuraszewo, па-падляску: Kúrašovo) — вёска ўва ўсходняй Польшчы ў Чыжоўскай гміне Гайнаўскага павету. У 1975—1998 вёска належала да Беластоцкага ваяводзтва. Жыхары вёскі — этнічныя беларусы. У Курашэве дзейнічае фальклёрны калектыў беларускай песьні Незабудкі.
Курашэва | |
польск. Kuraszewo | |
Першыя згадкі: | 1576 |
Мясцовая назва: | Kúrašovo |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Чыжы |
Насельніцтва: | 470 чал. |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Паштовы індэкс: | 17-207 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°48′36.9″ пн. ш. 23°28′22.7″ у. д. / 52.81025° пн. ш. 23.472972° у. д.Каардынаты: 52°48′36.9″ пн. ш. 23°28′22.7″ у. д. / 52.81025° пн. ш. 23.472972° у. д. |
Курашэва | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьВёска заснаваная да 1570 году, заселеная каралеўскімі мужыкамі бельскага лясьніцтва. Пасьля адмены паншчыны жыхар вёскі Сыльвэстар Васілюк фундаваў царкву ў гонар Антонія Пячорскага. Пасьля вяртаньня жыхароў вёскі зь бежанства ў 20-е гады 20 ст., царква была адабраная ў праваслаўных і перададзеная каталікам бізантыйска-славянскага абраду. Праваслаўныя парафіяне не пагадзіліся перайсьці ва унію і тутэйшым сьвятарам стаў а. Серафім Шахмуць (сьв. Серафім Жыровіцкі).
Археалягічная спадчына
рэдагавацьВа ўрочышчы Замчышча знаходзяцца курганы з 4-5 стст. Першапачаткова былі ў каменнай абкладзіне, былі дасьледаваныя польскімі археолягамі ў 60-х гадах 20 ст. Побач зь вёскай — вялікія могільнікі мазавецкага паходжаньня з 10-12 стст.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКурашэва — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў