Лявон Міхал Радзівіл

(1722—1751) стражнік польны літоўскі

Лявон Міхал Радзівіл (11 красавіка 1722, места Нясьвіж Наваградзскага павету — 7 сакавіка 1751[1]) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стражнік польны літоўскі1750).

Лявон Міхал Радзівіл
Лявон Міхал Радзівіл
Лявон Міхал Радзівіл

Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 11 красавіка 1722
Памёр 7 сакавіка 1751
Род Радзівілы
Бацькі Міхал Антоні Радзівіл
Марцыяна зь Сясіцкіх
Жонка Ганна з Мыцельскіх
Дзеці Мікалай, Мацей

Валодаў маёнткамі ў Наваградзкім ваяводзтве, а таксама Шыдлоўцам у Польшчы.

Біяграфія

рэдагаваць

Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў, сын Міхала Антонія і Марцыяны зь Сясіцкіх. Выхоўваўся сваякамі — Міхалам Казімерам «Рыбанькам» і ягонай жонкай Францішкай Уршуляй зь Вішнявецкіх.

16 лютага 1744, паводле волі апекуноў, ажаніўся з кузынай Францішкі Ўршулі Ганнай з Мыцельскіх (17291771). Меў зь ёй сыноў Мікалая (17461795), Міхала (памер у маленстве) і Мацея (17491800), а таксама дачку Тэафілію Магдалену.

Хваравіты зь дзяцінства, памёр заўчасна.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Лявон Міхал Радзівілсховішча мультымэдыйных матэрыялаў