Лябірынты (аповесьць)
«Лябіры́нты» (арыг.: Лабірынты) — гістарычна-фантастычная аповесьць Вацлава Ластоўскага, гэта першая фантастычная аповесьць у беларускай літаратуры[1][2]. Найбольш вядомы празаічны твор Ластоўскага, стаў узорам рамантычнай прозы на гістарычную тэму[3]. У аповесьці апавядаецца пра існаваньне высокаразьвітай крыўскай цывілізацыі, ня менш старажытнай за антычныя.
Лябірынты | |
Лабірынты | |
Жанр: | аповесьць |
---|---|
Аўтар: | Вацлаў Ластоўскі |
Мова арыгіналу: | беларуская мова |
Публікацыя: | 1923 год |
Электронная вэрсія | |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
Стыль
рэдагавацьГістарызм «Лябірынтаў» — ужо «пасьляўольтэрскотаўскі», гістарызм найперш інтэлектуальны, бо на парозе ўжо было ХХ стагодзьдзе, самы яго разгар, і таму проза В. Ластоўскага 20-х гадоў адчувала павевы новага мастацкага мысьленьня, зьвязанага з эпохай мадэрнізму. Тыя павевы мадыфікавала ўласная нацыянальная глеба, напаўнялі зьмястоўнасьцю задачы новага беларускага адраджэньня і адпаведныя гісторыка-культурныя асацыяцыі. «Лябірынты» — сплаў філязофска-культурных напрацаваньняў (да ўсяго — мінітрактатаў па гісторыі сусьветнай міталёгіі, народнай астраноміі, этнаграфіі) і мастацкай містыфікацыі гісторыка-міталягічнага кшталту, духоўная аснова беларускае Крывіі, адна зь першых фундамэнтальных мастацкіх канструкцыяў нацыянальнае канцэпцыі быцьця.
Міталягічныя, тэасофскія, фальклёрныя, навуковыя і ўласнамастацкія штудыі ў «Лябірынтах» збольшага былі скіраваныя на асьвятленьне актуальных праблемаў сучаснасьці, яны, як адчуваў і сам В. Ластоўскі, дапамагаюць раскрываць «сымбаль пройдзенай народам гісторыі». «Нягледзя на тое, што даўно па-свойму рашыў Юпітэр зямельнае права, права гэта да сягоння несправядлівае. І будзе датуль актуальным, пакуль кожны народ не станецца гаспадаром у сваім краі, — наўпрост выводзіць В. Ластоўскі паралелі ў сваю рэальнасьць, — пакуль кожны, хто палівае сваім потам загон, не будзе праўным, прызнаным і ўсвячоным правам яго валадаром. Гэты ж час ужо недалёк!».
У аповесьці — шмат спасылак і зносак на навуковыя працы, «рэдактарскія» прыпісы, угрунтаваны тэрміналягічны апарат, насычанасьць сымболікай, паняцьцямі міталёгіі, эзатэрыкі. У «Лябірынтах» апісаны народны духоўны космас і асноўныя вехі нацыянальнага культурнага станаўленьня, пра адмысловую нацыянальную практопію, створаную на аснове старажытнай беларускай гісторыі.
Выданьні
рэдагаваць- Лябірынты. — Коўна: 1923.[4]
- Вацлаў Ластоўскі (Власт). Лябірынты. — Бэрлін: Бацькаўшчына, 1944. — 33 с. — (Народная бібліятэчка).[5]
- Вацлаў Ластоўскі. Творы. — Мюнхэн: Бацькаўшчына, 1956. — 112 с.[6]
- Вацлаў Ластоўскі. Выбраныя творы. — Менск: Беларускі кнігазбор, 1997. — 512 с. — (Беларускі кнігазбор).[7]
- Вацлаў Ластоўскі. Лабірынты. Выбраныя творы. — Папуры, 2015. — 176 с. — (Мая беларуская кніга).[8]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ ТРАГІЧНАЯ ПЕРАМОГА НАД СТРАХАМ. «ЗАКОН ГУКА» ЗРАБІЛІ ПЕСЬНЯЮ ВЕРШ ЛАСТОЎСКАГА (ПРЭМ’ЕРА) // Tuzin.fm. — 26.12.2017.
- ^ Уладзімер Арлоў. Вацлаў Ластоўскі (1883-1938) // Jivebelarus.net. — 10.12.2007.
- ^ Алік Акуліч. Беларускія лабірынты Вацлава Ластоўскага (беларуская мова) // Новы час. — 28-10-2013.
- ^ "Лабірынты" Вацлава Ластоўскага
- ^ Вікісховішча
- ^ Творы (livelib.ru)
- ^ Вацлаў Ластоўскі. Выбраныя творы (kniganosha.by)
- ^ Лабірынты. Выбраныя творы (kniganosha.by)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Алік Акуліч. Беларускія лабірынты Вацлава Ластоўскага // Новы час. — 28-10-2013.
- "Лабірынты" Вацлава Ластоўскага (allbest.ru)
- Васючэнка, П. В. Мастацкія адкрыцці Вацлава Ластоўскага на фоне сусветнай літаратуры (бел.) // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия A, Гуманитарные науки. — Июл-2008. — № 7. — С. 145-148.
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |