Возера Лябэ́рж (па-ангельску: Lake Laberge, па-француску: Lac Laberge) — возера, пашырэньне рэчышча ракі Юкан на поўнач ад гораду Ўатгорс, Юкан, Канада. Даўжыня возера складае 50 км, шырыня — ад двух да пяці км.

Возера
Лябэрж
Lake Laberge
Панарама возера Лябэрж
Панарама возера Лябэрж
Возера Лябэрж у жніўні 2010 году (фота атрыманае зь лягеру)
Краіна Канада
Плошча вадазбору 68 744 433 м2
Найбольшая даўжыня 50 км
Найбольшая шырыня 2-5 км
Вышыня над узроўнем мора 628 м
Аб’ём вады 444 км3
Каардынаты 61°10′10″ пн. ш. 135°10′10″ з. д. / 61.16944° пн. ш. 135.16944° з. д. / 61.16944; -135.16944Каардынаты: 61°10′10″ пн. ш. 135°10′10″ з. д. / 61.16944° пн. ш. 135.16944° з. д. / 61.16944; -135.16944
Лябэрж на мапе Канады
Лябэрж
Лябэрж
Лябэрж
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вада ў возеры зьяўляецца вельмі халоднай, праз што ў навакольлях возера ўзьнікае суворы мікраклімат ды высокая зьменлівасьць надвор’я.

На мове тагіш возера вядомае як «Kluk-tas-si», сярод тлінгітаў — як «Tahini-wud»[1]. Ангельскамоўная назва возера зьявілася ў 1870 годзе і паходзіць ад прозьвішча Рабэра дэ ля Бэржа (1638—1712), аднаго зь першых каляністаў Новае Францыі (1658). Яно стала вядомым у асяродку старацеляў часоў Залатое Ліхаманкі на Кландайку 1890-х гадоў, якія праходзілі возера ракою Юкан на шляху ў Доўсан.

Возера згадвалі ў сваіх творах пісьменьнікі Джэк Лёндан («Grit of Women», 1900 год; «The Call of the Wild», 1903 год) ды Робэрт Ўільям Сэрвіс («Тhe Cremation of Sam McGee», 1907 год).

У 1999 годзе ў кемпінгавай зоне возера быў усталяваны знак, які папярэджвае пра забарону ўжываньня пячонкі мянтуза, а таксама раіць не ўжываць азёрную фарэль больш чым за два разы на месяц на аднаго чалавека. Абодва папярэджаньні ўзьніклі ў выніку забруджваньня таксафэнам, маштабнага выкарыстаньня пэстыцыдаў і празьмернага вылаву рыбы ў возеры, што прывяло да зьменаў у ягоным тыпічным харчовым ланцугу[2].

Увесну 2009 року дасьледнікі выявілі на дне возера задняколавы параход пэрыяду Залатое Ліхаманкі «A. J. Goddard», які патануў у 1901 годзе, на параходзе загінула трох чальцоў каманды. Падводныя археолягі дасьледуюць карабель. Судна патрапіла ў топ археалягічных знаходак 2009 году паводле вэрсіі National Geographic. Урад Юкану прызначыў месца караблекрушэньня гістарычным месцам. Фанограф ды тры запісы, знойдзеныя ў ім, далі ўяўленьне таго, якія песьні слухалі за часамі Ліхаманкі[3].

  1. ^ Jennifer Voss Klondike Trail: The complete hiking and paddling guide. — 2001. — С. 107-108. — ISBN 1896758061
  2. ^ Там жа.
  3. ^ Yukon shipwreck yields Gold Rush tunes // CBC News, 11 сакавіка 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць