Юкан (рака)
Рака | |
Юкан (па-ангельску: Yukon River) | |
![]() | |
Від на раку Юкан каля Доўсан-Сіці | |
Агульныя зьвесткі | |
Выток | Марш |
Вусьце | Бэрынгава мора |
Краіны басэйну | ![]() |
Даўжыня | 3190 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 6430 м3/с |
Плошча басэйну | 854700 км2 |
Месцазнаходжаньне | |
![]() | |
Басэйн ракі Юкан | |
![]() |
Юкан (па-ангельску: Yukon River) — рака на паўночным захадзе Канады і ЗША (штат Аляска). Даўжыня ракі 3190 кілямэтраў. Плошча басэйну складае 854700 км². Пачаткам вытока ракі лічыцца возера Марш. Сярэднегадавы сьцёк вады ў вусьці 6430 м³/с. Зьяўляецца суднаходнай ракой. Суднаходна ў перыяд з траўня па верасень. Даўжыня суднаходнай часткі рачной сыстэмы 3200 км. Шырыня даліны да 30 км. У разводзьдзе ўзьнімаецца на 15-20 м вышэй за ўзровень мора. Жыўленьне сьнегавое.
Этымалёгія назвыРэдагаваць
Юкан на мове племені ґвіч’ін (Gwich’in) азначае «Вялікая рака».
МастыРэдагаваць
Нягледзячы на тое, што Юкан мае вялікую даўжыню, праз яе перакінута ўсяго чатыры масты:
Мост Льюіса паўночней Марш-Лэйк на Аляскінскай трасе
Мост Роберта Кэмбэла
Мост Рывер Брыдж
Мост Э. Патона, паўночней Фэрбэнкса
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |