Люрд
Люрд (па-француску: Lourdes, па-аксытанску: Lorda) — старажытны горад і камуна на поўдні Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Верхнія Пірэнэі ў рэгіёне Аксытанія (да 1 студзеня 2016 году — у рэгіёне Поўдзень-Пірэнэі). Насельніцтва гораду на 2013 год складала 14 644 чалавекі. Адно з самых папулярных месцаў паломніцтва ў Эўропе.
Люрд | |||||
франц. Lourdes | |||||
| |||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | Аксытанія | ||||
Дэпартамэнт: | Верхнія Пірэнэі | ||||
Плошча: | 36,94 км² | ||||
Вышыня: | 420 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2013) | |||||
колькасьць: | 14 644 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 396,43 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 65100 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°5′39″ пн. ш. 0°2′49″ з. д. / 43.09417° пн. ш. 0.04694° з. д.Каардынаты: 43°5′39″ пн. ш. 0°2′49″ з. д. / 43.09417° пн. ш. 0.04694° з. д. | ||||
Люрд | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.lourdes-france.com/ |
Гісторыя
рэдагавацьУ VIII стагодзьдзі, Люрд і ягоная крэпасьць апынулася ў цэнтры бітвы паміж Міратам, мясцовым лідэрам, і Карлам Вялікім, каралём франкаў. Карл Вялікі аблажыў Мірата ў крэпасьці на працягу некаторага часу, але Мурат адмаўляўся здацца. Паводле легенды, арол нечакана зьявіўся і ўпаў у ногі да Мірата, што зьявілася знакам да здачы, на якую ў выніку Мірат і пайшоў.
Дзева Марыя
рэдагавацьНа думку Каталіцкай царквы ў 11 лютага 1858 году, у чацьвер, чатырнаццацігадовай мясцовай жыхарцы Бэрнадэт Субіру зьявілася Дзева Марыя[1]. Адбылося гэта ў адной зь пячораў, Масаб’ель, якіх мноства ў горных адгор’ях, якія атачаюць места.
Бэрнадэт сьведчыла аб 18 «зьявах». Апошняе — 16 чэрвеня таго ж году. Каталіцкая царква спачатку з крайняй асьцярогай паставілася да заяваў дзяўчыны, якая была падвергнутая шматлікім допытам, з боку адміністрацыйных і царкоўных уладаў, і роўна шматлікім мэдычным аглядам, абсалютна ўсе зь якіх прызналі ейны стан як сьвядомы й станоўча ўраўнаважаны характар ейнай асобы. Пазьней Бэрнадэт стала манашкай.
Царква ж правяла дбайную праверку ўсіх выкладзеных дзяўчынай фактаў. У выніку ў 1933 годзе яе кананізавалі пад імем сьвятой Бэрнадэт, а Люрд ператварыўся ў адзін з найбольш прываблівых месцаў для пілігрымаў ня толькі Францыі, але і ўсёй Эўропы. Штогод у Люрд прыязджае да пяці мільёнаў чалавек. Толькі тых, хто спадзяецца знайсьці тут лячэньне ад сваіх хваробаў, у год прыязджае больш за 70 тысячаў. Крыніцы каталіцкай царквы сьцьвярджаюць, што толькі за першыя 50 гадоў паломніцтва атрымалі поўнае лячэньне ад самых розных хваробаў мінімум 4 тысячы чалавек.
На месцы, дзе Дзева Марыя першы раз зьявілася Бэрнадэт, мэтадам народнай будоўлі ўзьведзены санктуарый, храм Нотр-Дам дэ Люрд. Да яго вядзе мост Сэн-Мішэль, які зьяўляецца як бы ўваходам, парталам у царкву пад адкрытым небам. Роля нэфа выконвае Эсплянада Працэсьён. Далей падземная базыліка Сутэр Сэн-Пі X, у якой адначасова можа разьмясьціцца да 20 тысячаў чалавек. Далей разьмешчана статуя Панны Марыі — яна як бы ўстаноўлена ў нішы алтара.
Славутасьці
рэдагаваць- Сантакурый
- Дом, дзе нарадзілася сьвятая Бэрнадэта
- Музэй васкавых фігураў з экспазыцыяй на хрысьціянскія тэмы
- Крэпасьць
Гарады-сябры
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Каталіцкая энцыкляпэдыя. newadvent.org
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛюрд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў