Люк Бэсон
Люк Бэсон (па-француску: Luc Paul Maurice Besson; нар. 18 сакавіка 1959, Парыж) — францускі кінарэжысэр, сцэнарыст і прадусар. Шарока вядомы дзякуючы кінастужкам, як то «Леон», «Пяты элемэнт», а таксама шэрагу фільмаў «Таксі».
Люк Бэсон | |
Імя пры нараджэньні | Luc Besson |
---|---|
Дата нараджэньня | 18 сакавіка 1959 |
Месца нараджэньня | Парыж, Францыя |
Занятак | кінарэжысэр, прадусар, сцэнарыст |
Гады дзейнасьці | з 1981 |
Дзеці | Juliette Besson[d], Shanna Besson[d], Talia Besson[d], Satine Besson[d] і Mao Besson[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0000108 |
Сайт | luc-besson.com |
Кар’ера
рэдагавацьЛюк Бэсон нарадзіўся ў сям’і інструктараў па падводным плаваньні і ад самага дзяцінства рыхтаваўся працягнуць сямейную традыцыю. Усё дзяцінства ён правёў на ўзьбярэжжы Грэцыі і Югаславіі, захоплена займаючыся ныраньнем і падводнай фатаздымкай.
Кінэматограф
рэдагавацьЛюк вяртаецца ў Парыж, дзе спрабуе займацца рознымі справамі, пакуль не прывязваецца да кіно. На той час ён пераглядзеў шмат фільмаў, працуе на здымачных пляцоўках, на дапаможных ролях. У 19 гадоў ён едзе ў Галівуд, але, папрацаваўшы там «хлопчыкам на пабягушках», вяртаецца на радзіму і ідзе служыць у войска. Адслужыўшы ў войску ён вяртаецца да кінэматографу, спачатку ў якасьці пастаноўшчыка музычных кліпаў, а потым і як асыстэнт рэжысэра ў «вялікім» кіно. Дэбютам можна лічыць кароткамэтражную стужку «Перадапошні». Першым поўнамэтражным фільмам Бэсона была «Апошняя бітва», зьнятая на чорна-белую плёнку праз эканомію сродкаў.
Найбольш шырокае прызнаньне Люк Бэсон атрымаў пасьля выхаду на экраны ягонага трэцяга фільма «Падземка», за які ён быў намінаваны на «Лепшы фільм на замежнай мове» Брытанскай кінаакадэміі ў 1986 годзе. У гэтым фільме ўжо выразна чытаўся спэцыфічны стыль Бэсона — грымуткая сумесь напружанага дзеяньня і мэлядраматызму. У 1988 годзе Бэсон зьняў прыгожую стужку пра рамантыку падводнага сьвету «Блакітная бездань» (франц. Le grand bleu). Карціна, прасякнутая настальгіяй па дзіцячых гадах і павагай да прафэсіі вадалазу і куміру Жака Маёлі, прынесла Люку грошы, некалькі намінацыяў на «Сэзар» і шырокую вядомасьць.
Сапраўднай жа вяршыняй рэжысэрскай кар’еры Бэсона стаў наступны ягоны фільм «Мікіта», які выйшаў у 1990 годзе.