Пяты элемэнт
«Пя́ты элемэ́нт» (па-француску: Le Cinquième Élément) — францускі навукова-фантастычны баявік 1997 году. Выйшаў на ангельскае мове, рэжысэрам і аўтарам кінастужцы стаў Люк Бэсон. Галоўныя ролі выканалі Брус Ўіліс, Гэры Олдмэн і Міла Ёвавіч. Галоўным чынам сюжэт фільма завязаны на аддаленную будучыню Зямлі, дзе вырашаецца пытаньне выжываньня плянэты Зямля.
Бэсон пачаў пісаць гісторыю, якая ў выніку стала сцэнаром «Пятага элемэнту», калі яму было 16 гадоў. А сьвет фільм пабачыў, калі рэжысэру было 38 гадоў. Бэсон хацеў зьняць фільм у Францыі, але падыходных памяшканьняў знайсьці не ўдалося. Замест гэтага здымкі праходзілі ў Лёндане і Маўрытаніі. Мастакі Жан Жыро і Жан-Клёд Мэзьер, чые працы ў коміксах натхнялі на напісаньне асобных частак фільму, былі нанятыя дзеля афармленьня дэкарацыяў. Дызайн касьцюмаў зрабіў Жан-Поль Гат’е.
Кароткі зьмест
рэдагавацьУ 1914 годзе іншаплянэтнікі, вядомыя як мандашаваны, сустракаюцца са зямнымі сьвятарамі сакрэтнага ордэну ў старажытным эгіпецкім храме. Яны бяруць на захаваньне адзіную зброю, здольную перамагчы вялікае зло, якое зьяўляецца кожныя 5 тысяч гадоў. Яны абяцаюць вярнуць зброю да зьяўленьня вялікага зла. Зброя складаецца з чатырох клясычных элемэнтаў, то бок з чатырох выгравіраваных камянёў, да таго ж, існуе і пяты элемэнт, які захоўваецца ў саркафагу.
У 2263 годзе вялікае зло зьяўляецца ў глыбокім космасе як гіганцкі жывы агністы шар. Яно зьнішчае ўзброены касьмічны карабель, накіроўваючыся на Зямлю. Цяперашні сувязны з мандашаванамі на Зямлі, сьвятар Віта Карнэліюс (Ен Голм), паведамляе прэзыдэнту Фэдэратыўных тэрыторыяў пра гісторыю вялікага зла і зброю, якая можа яго спыніць. Па дарозе на Зямлю касьмічны карабель мандашаванаў трапляе ў пастку і зьнішчаецца экіпажам карабелю мангалораў, іншаплянэтнай расай, нанятай зямным індустрыяльным магнатам Жан-Батыстам Эманюэлем Зоргам (Гэры Олдмэн), які працуе на вялікае зло. Адрэзаную руку ў мэталічнай брані ад абломкаў касьмічнага карабелю дастаўляюць у Нью-Ёрк. Зямны ўрад выкарыстоўвае біятэхналёгіі, каб узнавіць першапачатковае зьвесьціва саркафагу, чалавекападобную жанчыну зь імём Лілу (Міла Ёвавіч), якая памятае сваё папярэдняе жыцьцё. Устрывожаная незнаёмай абстаноўкай і высокім узроўнем небясьпекі, яна ратуецца і саскоквае з выступу, урэзаўшыся ў лятальнае таксі Корбэна Даласа (Брус Ўіліс), былога маёра войска спэцыяльнага прызначэньня.
Далас дастаўляе яе да Карніліюса і ягонага вучня Дэйвіда (Чарлі Крыд-Майлз). Яны прызнаюць яе пятым элемэнтам. Калі Лілу прыходзіць у спакойны стан, яна кажа Карнэліюсу, што камянёў не было на карабелі мандашаванаў. Адначасова мандашаванцы паведамляюць ураду Зямлі, што камяні даверылі іншаплянэтнай опэрнай сьпявачцы, дзіве Плавалагуне (Майвэн Лё Бэско). Зорг разьюшаны тым, што ягоныя найміты ня здолелі завалодаць камянямі, у выніку чаго некаторыя зь іх ёсьць забітымі. Вайскоўцы Зямлі накіроўваюць Даласа насустрач Плавалагуне. Каб прыкрыць апэрацыю арганізуецца фальшывы радыёконкурс, у якім перамогу атрымоўвае Далас і выпраўляецца ў якасьці прызу ў раскошны адпачынак на плянэце Фластон у суправаджэнні яскравай вядоўцы ток-шоў Рубі Род (Крыс Такер). У праграму ягонага гэтак званага адпачынку ўваходзіць наведваньне канцэрту Плавалагуны ў лятучым гатэлі. Далас даведваецца, што Лілу выпраўляецца ў місію разам зь ім і дазваляе ёй суправаджаць сяба. Карнэліюс даручае Дэйвіду падрыхтаваць храм, а потым таксама садзіцца на карабель. Атрад мангалораў, перасьледуючы камяні, таксама трапляе на карабель.
Крытыка
рэдагаваць«Пяты элемэнт» атрымаў у асноўным станоўчыя водгукі, не зважаючы на тое, што водгукі былі вельмі розныя. Фільм атрымаў шэраг прэстыжных прэміяў, як то BAFTA, «Сэзар», прэмія Канскага кінафэстывалю і прэмію «Люм’ер», але таксама атрымаў намінацыі на ўзнагароды «Залатая маліна». Фільм меў фінансавы посьпех, зарабіўшы на касах больш за 263 мільёны даляраў пры бюджэце ў 90 мільёнаў даляраў. На момант выхаду гэта быў самы дарагі калі-небудзь зьняты эўрапейскі фільм, і заставаўся самым прыбытковым францускім фільмам у міжнародным пракаце да выхаду фільма «Недатыкальныя» ў 2011 годзе.
Спадчына
рэдагавацьРэсурсы CBS News, Rotten Tomatoes і ComingSoon.com ахрысьцілі фільм як культавы клясычны навукова-фантастычны твор[19][20][21]. Аднак кінакрытык Марк Кермад паведаміў, што «Пяты элемэнт» ёсьць адным з самых супярэчлівых фільмаў сярод ягоных чытачоў, бо лічыцца і найлепшым і найгоршым блокбастарам усіх часоў. Кермад узгадаў уласны досьвед, узгадаўшы, што пасьля прагляду фільму на Канскім кінафэстывалі фільм сапраўды падзяліў гледачоў на два лягеры[22].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в http://www.filmaffinity.com/en/film217833.html
- ^ а б в http://www.imdb.com/title/tt0119116/
- ^ а б в г http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=12302.html
- ^ а б http://www.metacritic.com/movie/the-fifth-element
- ^ а б в г д е ё http://www.dvdsreleasedates.com/movies/2412/The-Fifth-Element-(1997).html
- ^ а б в г д е ё ж з і к https://web.archive.org/web/20200421130457/https://europeanfilmawards.eu/en_EN/film/the-fifth-element.5435
- ^ а б в г http://stopklatka.pl/film/piaty-element
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар http://www.imdb.com/title/tt0119116/fullcredits
- ^ а б в г д е ё ж з http://www.virtual-history.com/movie/film/187/the-fifth-element
- ^ http://www.nytimes.com/movies/movie/154944/The-Fifth-Element/details
- ^ https://web.archive.org/web/20180312083440/https://www.europeanfilmacademy.org/1997.113.0.html
- ^ http://variety.com/1997/film/reviews/the-fifth-element-1200449952/
- ^ http://www.boxofficemojo.com/movies/?page=main&id=fifthelement.htm
- ^ http://www.sfi.se/sv/svensk-filmdatabas/Item/?type=MOVIE&itemid=31469
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ Box Office Mojo (анг.) — 1999.
- ^ Box Office Mojo (анг.) — 1999.
- ^ «Jean Paul Gaultier: Fashion's wild child». CBS News.
- ^ «Milla Jovovich on Resident Evil And Her Ultraviolet Beef». Rotten Tomatoes.
- ^ «Luc Besson's next film is 'The Fifth Element to the power of ten'». io9.
- ^ «Summer Blockbusters – Your Best and Worst». BBC.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт
- Фільм «Пяты элемэнт» (Сіневока - кіно па-беларуску) // Кінапартал «Вока.тб», 2019 г. Праверана 19 кастрычніка 2019 г.