Люкас Клёстэрман

нямецкі футбаліст

Люкас Клёстэрман (па-нямецку: Lukas Klostermann; нар. 3 чэрвеня 1996 году) — нямецкі футбаліст, абаронца клюбу «РБ Ляйпцыг» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны.

Люкас Клёстэрман
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 чэрвеня 1996(1996-06-03)[1] (28 гадоў)
Рост 187 см
Вага 88 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб РБ Ляйпцыг
Нумар 16
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014
2014—
Бохум
РБ Ляйпцыг
9 (0)
216 (13)
Зборныя
2019— Нямеччына 22 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
14 верасьня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
12 чэрвеня 2023.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец клюбу «Бохум». У галоўнай камандзе клюбу дэбютаваў у матчы супраць «Аалену» 14 сакавіка 2014 году[2], калі гульцу было ўсяго 19 гадоў. У канцы чэрвеню гулец меў перамовы з клюбам, але дамовіцца зь ім ня здолеў[3]. 22 жніўня стала вядома, што футбаліст далучыўся да складу клюбу «РБ Ляйпцыг», які на той час гуляў у Бундэсьлізе 2. Спачатку гуляў ня вельмі шмат, але напрыканцы сэзону 2014—2015 гадоў праз крызыс у абарончых шыхтах прасунуўся да асноўнага складу[4]. 24 красавіка 2015 году ўлучыў мяч у браму «Дармштату-98»[5]. Наступны сэзон пачаў на пазыцыі правага абаронцы. Напачатку сэзону 2016—2017 гадоў меліся чуткі, што абаронцам цікавяцца «Тотэнгэм Готспур» і «Арсэнал»[6], але Клёстэрман застаўся ў камандзе, шмат часу прапусьціўшы праз пашкоджаньні.

Міжнародная

рэдагаваць

Клёстэрман атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Нямеччыны ў сакавіку 2019 году на таварыскі матч супраць зборнай Сэрбіі і адборачны матч чэмпіянату Эўропы 2020 году супраць зборнай Нідэрляндаў[7]. Дэбютаваў 20 сакавіка ў матчы супраць зборнай Сэрбіі, адгуляўшы ўсю сустрэчу. Пасьля матчу галоўны трэнэр зборнай Ёахім Лёў высока ацаніў дэбютную гульню футбаліста[8]. 19 траўня 2021 году быў улучаны ў заявачны сьпіс зборнай на чэмпіянат Эўропы 2020 году.

Дасягненьні

рэдагаваць

«РБ Ляйпцыг»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць