Людвік Ельскі

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ельскі.

Людвік Ельскі (1785, вёска Масаляны Гарадзенскага павету — 8 жніўня 1843) — вайсковы дзяяч, фінансіст. Капітан арміі Герцагства Варшаўскага (1812), маёр францускіх драгунаў (1813).

Людвік Ельскі
Людвік Ельскі, паміж 1825—1850
Людвік Ельскі, паміж 1825—1850
POL COA Pielesz.svg
Герб «Пелеш»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1785(1785)
Памёр 8 жніўня 1843
Род Ельскія
Бацькі Францішак Ельскі
Амэлія Прозар[d]
Дзеці Ізабэла зь Ельскіх[d]

БіяграфіяРэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Ельскіх гербу «Пелеш», сын Францішка і Амэліі з Прозараў[2].

У 1807—1810 вывучаў эканоміку ў Парыжы. Службу ў напалеонаўскіх войсках апісаў у мэмуарах «Маршы і дзеі польскага корпусу ў маскоўскай кампаніі 1812 року. Ад Магілёва да канца наступальнай вайны» (1845).

Вярнуўся на Беларусь у 1815, ажаніўся з Клятыльдай Манюшка і пасяліўся ў яе маёнтку Ляды Ігуменскага павету. 3 1823 у Варшаве, прэзыдэнт Польскага банку (1828).

У часе вызвольнага паўстаньня 1830—1831 рокаў намесьнік міністра скарбу, потым у эміграцыі[2].

У першым шлюбе меў сына Ўладзімера і дачку Ізабэлу. Другі раз ажаніўся з Габрыеляй Разаліяй Дупаілаў (Dupaillau), якая нарадзіла яму сына Людвіка[3].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Sejm-Wielki.pl (пол.) — 2002.
  2. ^ а б Ельскія // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 352.
  3. ^ Ludwik Jelski h. Pielesz(пол.). Potomkowie Sejmu WielkiegoПраверана 17 сакавіка 2011 г.

ЛітаратураРэдагаваць