Альпійская баляда (фільм)

«Альпі́йская баля́да» (па-расейску: Альпийская баллада) — мастацкі фільм паводле кнігі Васіля Быкава, зьняты ў 1965 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм».

Альпійская балада
Альпийская баллада
Жанр драматычны фільм
Рэжысэр Барыс Сьцяпанаў
Сцэнарыст Васіль Быкаў
У ролях Станіслаў Любшын
Любоў Румянцава
Кампазытар Уладзімер Чараднічэнка
Апэратар Анатоль Забалоцкі
Вытворчасьць Беларусьфільм
Дата выхаду 1965
Працягласьць 86 хвілін
Краіна СССР
Мова расейская
Старонка на IMDb

Пад час Другой сусьветнай вайны з фашысцкага канцлягэру ў Альпах уцякаюць савецкі салдат Іван і італьянская дзяўчына Джулія. Яны выпадкова сустракаюцца. Спачатку Іван беспасьпяхова спрабуе пазбавіцца ад яе. Пасьля ў іх нараджаюцца пачуцьці. Яны праводзяць у гарах некалькі дзён, але немцы знаходзяць іх…

Узнагароды

рэдагаваць
  • 1968 — прыз за найлепшы фільм на Міжнародным кінафэстывалі ў Дэлі (Індыя)
  • 1966 — дыплёмы Саюзу кінэматаграфістаў СССР: акторка Любоў Румянцава, апэратар Анатоль Забалоцкі

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць

Італьянскі рэжысэр Джузэпэ Дэ Сантыс хацеў зьняць «Альпійскую баляду» і ў 1965 годзе зьвярнуўся да кіраўніцтва кінэматаграфіі СССР, каб набыць сцэнар Васіля Быкава і правы на здымкі фільму. Але італьянцу адмовілі ды аддалі сцэнар Сьцяпанаву. Але цікавасьць італьянцаў да фільму была гэткая вялікая, што на здымкі прылятала італьянская акторка (якую Дэ Сантыс меркаваў зьняць у ролі Джуліі), каб паглядзець на Любоў Румянцаву, якая атрымала тую ролю.

Фільм зьняты на замову Дзяржкіно СССР, і аўтарскія правы на яго «Беларусьфільму» не былі перададзеныя[1].

  1. ^ Васіль Быкаў усё жыцьцё ўтойваў, што прыдумаў «Альпійскую баладу»(недаступная спасылка) «Камсамольская праўда ў Беларусі» 19 чэрвеня 2008 (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць