Любейкі (Сямяціцкі павет)

Любе́йкі (польск. Lubiejki, падляск. Lubiéjki[2]) — вёска ў Польшчы, каля ракі Нурчыку. Уваходзяць у склад гміны Мілейчыцы Сямяціцкага павету Падляскага ваяводзтва.

Любейкі
лац. Lubiejki
польск. Lubiejki
Першыя згадкі: 1676
Былая назва: Любэйкі
Мясцовая назва: Lubiejki
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сямяціцкі
Гміна: Мілейчыцы
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-332
Нумарны знак: BSI
Геаграфічныя каардынаты: 52°37′0″ пн. ш. 23°3′0″ у. д. / 52.61667° пн. ш. 23.05° у. д. / 52.61667; 23.05Каардынаты: 52°37′0″ пн. ш. 23°3′0″ у. д. / 52.61667° пн. ш. 23.05° у. д. / 52.61667; 23.05
Любейкі на мапе Польшчы
Любейкі
Любейкі
Любейкі

Любіка або Любека (Lubbiko, Liubbecha) — імя германскага паходжаньня[3]. Адпаведнасьць літоўскіх імёнаў на -ейка (-іка) германскім імёнам з суфіксам -к- (Вілейка — Wilico, Мінейка — Minnico, Радзейка — Radecke < Radacho і г. д.) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[4].

Гісторыя

рэдагаваць

Вёска і невялікі маёнтак Любейкі ўпершыню ўпамінаюцца ў 1676 годзе[2]. У міжваенны пэрыяд Любейкі належалі да гміны Куты Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 году, тут жыло 79 чалавек (74 каталікоў і 5 праваслаўных, акрамя 1 беларуса ўсе жыхары былі запісаныя палякамі)[5].

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • 1905 год — 40 чалавек[6]

Жыхары вёскі ў большасьці палякі-каталікі (парафія Маткі Боскай Балеснай у Асмоле[7]).

  1. ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013810062-0035300?var-id=1639616&format=jsonapi
  2. ^ а б Kondratiuk M. Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny. — Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974. S. 114.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1021.
  4. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161—162, 167.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 20 (пол.) Праверана 5 ліпеня 2016 г.
  6. ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 63.
  7. ^ OSMOLA – Parafia Matki Bożej Bolesnej (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 5 ліпеня 2016 г.