Люблінскае ўзвышша

Люблінскае ўзвышша (па-польску: Wyżyna Lubelska) — узвышша на паўднёвым усходзе Польшчы, у міжрэччы Віслы і Заходняга Буга.

Паверхня ўяўляе сабой узгорыстую раўніну, якая разьдзеленая глыбокімі далінамі рэк (Вепр, Танеў) і ярамі. Пераважныя вышыні — 200—300 м, на поўдні — да 390 м (града Разточэ). Узвышша пераважна складаюць вапнякі і мэргелі. Растуць лісьцяныя і букава-піхтавыя лясы.

Большая частка тэрыторыі разараная: вырошчваецца пшаніца, цукровыя буракі, хмель, тытунь. Вялікія гарады: Люблін, Холм.