Лычкавіцкі сельсавет
Лы́чкавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Лычкаўцы.
Лычкавіцкі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Лычкаўцы |
Дата ўтварэньня | 20 красавіка 1962 |
Дата скасаваньня | 12 сакавіка 1973 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Шайбакпольскі сельсавет у складзе Васілішкаўскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Шайбакполь.
З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. З 20 студзеня 1960 году ў складзе Шчучынскага раёну. 20 красавіка 1962 году перайменаваны ў Лычкавіцкі сельсавет, цэнтар перанесены зь вёскі Шайбакі ў вёску Лычкаўцы, у склад сельсавету з Астрынскага пассавету перададзены населеныя пункты Алянішчаўка, Вялікія Бярозаўцы, Задваране, Кульбачына, Ляйкі, Малыя Бярозаўцы, Шоркіна[1].
12 сакавіка 1973 году скасаваны, тэрыторыя далучана да Галавічпольскага (вёскі Біцеўцы, Догелі, Драбушы, Збражкі, Казулішкі, Карэвічы, Лычкава, Лычкаўцы, Малыя Казлы, Прымакі, Рагелеўцы, Стадаляны, Трайгі, Шайбакі, Шляхтаўшчына, Шэрмічы, Яскевічы) і Бакштаўскага (вёскі Даліняны, Малая Нявіша, Псярцы і Хадэлі) сельсаветаў[2].
На момант скасаваньня ў склад сельсавету ўваходзіў 21 населены пункт.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ^ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
Літаратура
рэдагаваць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.