Лускаваты лішай

Лускаваты лішай (псарыяз; па-грэцку: ψώρα — сьверб) — імунная хвароба перавытворчасьці вузаў скуры, арагавеньне якой скарачаецца з 28 да 4 дзён (у 7 разоў). Ускладненьне вядзе да артрыту і нэўрозу. Найперш праяўляецца ва ўзросьце ад 17 да 40 гадоў. У Беларусі ад хваробы пакутуе 2,8% насельніцтва[1].

Лускаваты лішай на сьпіне і руках

ЧыньнікіРэдагаваць

Разьвіцьцю хваробы найбольш спрыяе душэўнае пашкоджаньне, хранічны стрэс, інфэкцыя, пашкоджаньне скуры (апёк, драпіна і парэз), ужыцьцё антыбіётыкаў, дыябэт, атлусьценьне, атручаньне сьпіртам, перапад тэмпэратуры і працяглае знаходжаньне ў памяшканьні з кандыцыянэрам.

ПраявыРэдагаваць

Пры хваробе ружовыя бляшкі з серабрыстымі лускавінамі адначасна зьяўляюцца на сымэтрычных участках цела (локці, калені, скурныя складкі, галава і твар). Скура лушчыцца і сьвярбіць. На патоўшчаных пазногцях зьяўляюцца канаўкі і ямкі, праступаюць жаўтавата-бурыя плямы. Гарачыя навобмацак суставы баляць і ацякаюць, парушаецца іх рухавасьць[2].

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць