Лесбас
Ле́сбас або Лезбас (грэч. Λέσβος) — грэцкі востраў у паўночна-ўсходняй частцы Эгейскага мора.
Лесбас | |
Месца | Эгейскае мора Заліў Саронікас |
---|---|
Плошча | 1,632,8 км² |
Найвышэйшы пункт | 968 мэтар |
Краіна | Грэцыя |
Вобласьць | Паўночна-Эгейскія астравы |
Насельніцтва (2011) | 86 436 |
Каардынаты | 39°10′00″ пн. ш. 26°20′00″ у. д. / 39.166667° пн. ш. 26.333333° у. д.Каардынаты: 39°10′00″ пн. ш. 26°20′00″ у. д. / 39.166667° пн. ш. 26.333333° у. д. |
Лесбас |
Плошча — 1636 км². Гэта трэці па велічыні востраў Грэцыі і восьмы па велічыні ў Міжземным моры пасьля Сыцыліі, Сардыніі, Кіпру, Корсыкі, Крыту, Мальёркі і Эўбэі. Найвышэйшы пункт — гара Алімп (967 м). Галоўны горад вострава — Мітылена.
У антычнасьці Лесбас быў цэнтрам сольнай мелікі (песеннай лірыкі), тут на эалійскім дыялекце пісалі складанымі памерамі Сапфо і Алкей. На востраве разгортваюцца дзеяньні раману «Дафніс і Хлоя».
Геалягічнай і турыстычнай асаблівасьцю вострава зьяўляецца так званы Скамянелы Лес, які належыць да сусьветнай і эўрапейскай сеткі геапаркаў.